ЯНОЎ

     ЯНОЎ – вёска ў Бацвінаўскім сельскім Савеце. Паводле пісьмовых крыніц вядома з 18 ст. У 1780 г. сяльцо ў Чэрыкаўскім па­веце Магілёўскай губерніі. Непадалёку быў маёнтак, гаспадар якога валодаў у 1857 г. 833 дзесяцінамі зямлі, меў вадзяны млын і сукнавальню. У 1858 г. 6 двароу, 36 жыхароў, уласнасць памешчыка. У 1897 г. ўваходзіла ў Камаровіцкую воласць Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерніі, побач з вёскай быў фальварак (1 двор, 8 жыхароў). Ме­лася карчма. 3 26.4.1919 г. ў Чэрыкаўскім павеце Гомельскай губерніі РСФСР. 3 20.8. 1924 г. ў Горкаўскім сельскім савеце Чэрыкаўскага раёна Калінінскай, з 9.6.1927 г. да 23.7.1930 г. Магілёўскай акруг БССР, з 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. У вясковай працоўнай шко­ле 1-й ступені ў 1921 г. было 23 вучні. Дзейнічаў гурток па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. У 1930 г. арганізаваны калгас «Ударнік». У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 2.10.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 6 вяскоўцаў загінулі на фронце. 3 16.9.1959 г. ў Горкаўскім, з 24.6.1960 г. ў Бацвінаўскім сельсаветах Крычаўскага раёна. 3 25.12. 1962 г. па 6.1.1965 г. ў Мсціслаўскім раёне. У 1986 г. 21 гаспадарка, 37 жыхароў, у складзе калгаса імя А. В. Суворава (цэнтр – в. Сычыкі). У 2007 г. 1 гаспадарка, 2 жыхары.

ЛІТАРАТУРА
866. Яноў : [вёска ў Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 449.
867. Яноў : [вёска ў Крычаўскім раёне] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 684.