ІВАНАЎКА (да 1919 г. Свіная)
ІВАНАЎКА (да 1919 г. Свіная) – вёска ў Лабковіцкім сельскім Савеце.
Паводле пісьмовых крыніц вядома як сяло Свіная ў Крычаўскім старостве, казённая ўласнасць. У 1667 г. ў Мсціслаўскім ваяводстве, шляхецкая ўласнасць. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 гг. спустошана. У 1709 г. ў сяле з 3 валок зямлі апрацоўвалася толькі 1/3 валокі. У 1747 г. 4 двары, дзяржаўная ўласнасць. У 1777 г. сяло Свінна ў Чэрыкаўскім павсце Магілёўскай губерніі. У 1780 г. 13 двароў 102 жыхары. У 1834 г. 134 жыхары, уласнасць памешчыка. У 1880 г. 66 двароў 453 жыхары. Частка вяскоўцаў займалася рознымі промысламі. У 1897 г. сяло Свіная (28 двароў, 191 жыхар) і аднайменная аколіца (60 двароў, 370 жыхароў, школа граматы) у Крычаўскай воласці Чэрыкаўскага павета. У 1909 г. ў сяле 29 двароў, 268 жыхароў, у аколіцы 52 двары, 544 жыхары. Побач быў маёнтак, гаспадару якога належала большая частка вясковай зямлі. Меліся школа і карчма. У 1918 г. ў памяць аб ураджэнцы вёскі — данбаскім шахцёры І. Л. Паршукоўскім, які ў 1907 г. быў пакараны смерцю царскім урадам за рэвалюцыйную дзейнасць у Екацярынаславе, вёсцы нададзена назва Іванаўка. На будынку клуба ўстаноўлена мемарыяльная дошка ў памяць аб рэвалюцыянеры-земляку. На базе дарэвалюцыйнай створана працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1921 г. было 180 вучняў. Дзейнічалі гурткі па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. 3 20.8.1924 г. ў Варанёўскім, з 1932 г. ў Паланіцкім сельсаветах Крычаўскага раёна Калінінскай, з 9.6.1927 г. да 23.7.1930 г. Магілёўскай акруг БССР, з 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. У 1926 г. 125 двароў, 725 жыхароў. У 1931 г. арганізаваны калгас «Ленінскі заклік», які ў 1932 г. аб'ядноўваў 70 гаспадарак, працавалі 2 кузні. 3 1931 г. калгас абслугоўвала Крычаўская МТС. Жывёлагадоўчая ферма калгаса ў 1939 г. была ўдзельнікам Усесаюзнай сельска-гаспадарчай выстаўкі ў Маскве. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 30.9.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
На ўшанаванне памяці 131 земляка, якія загінулі ў
Вялікую Айчынную вайну, у 1984 г. каля Дома культуры пастаўлена стэла. 3 24.6.1960 г. ў Лабковіцкім сельскім Савеце. У 1986 г. 196 гаспадарак, 535 жыхароў цэнтр калгаса «Сацыялістычны шлях», працавалі магазін, фельчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва, бібліятэка, аўтаматычная тэлефонная станцыя. У 2007 г. 179 гаспадарак, 422 жыхары, ў вёсцы Дом культуры, фельчарска-акушэрскі пункт, бібліятэка, магазін. У 2016 г. 398 жыхароў.
Радзіма Аляксандра Мініна (намесніка міністра архітэктуры і
будаўніцтва Рэспублікі Беларусь (1994—1996 гг.)); Улазоўскай-Галаўко-Швернік Марыі Фёдараўны (рэвалюцыянеркі).
ЛІТАРАТУРА
353. Алаў, А. Сябруюць з кніжкай : [пра Іванаўскую сельскую бібліятэку] / А. Алаў // Ленінскі кліч. – 1992. — 7 кастрычніка.
354. Балдоўскі, А. Мурашка – сын сялянскі : [фермер з в. Іванаўка, сельскай гаспадаркі "Вясна"] / А. Балдоўскі // Ленінскі кліч. – 1994. — 5 студзеня.
355. Балдоўскі, А. Сорак год назад : [гісторыя калгаса "Сацыялістычны шлях"] / А. Балдоўскі // Ленінскі кліч. – 1994. — 12 сакавіка.
356. Верас, І. Клопаты фермераў : [гаспадароў з в. Іванаўка Анатоля і Паўла Мурашкаў] / І Верас // Ленінскі кліч. – 1992. — 18 лістапада.
357. Дубяга, Т. Не пагасне клубны агеньчык : [пра Іванаўскі сельскі клуб] / Т. Дубяга // Ленінскі кліч. – 1984. — 28 чэрвеня.
358. Змушко, П. Коршук (Балонникова) Евдокия Евсеевна : [узница Германии, уроженка д. Ивановка Кричевского района] / Павел Змушко // Малолетние заложники войны 1941–1945 гг. : живые свидетельства Беларуси / составители: Л. И. Щеникова, Г. И. Змушко ; под редакцией К. И. Козака. – Минск, 2012. — С. 138.
359. Іванаўка : [вёска ў Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 417.
360. Іванаўка : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 693.
361. Іванаўка : [легенда пра вёску ў Крычаўскім раёне] // Магілёўшчына : назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў / складанне, запіс, апрацоўка А. М. Ненадаўца. – Мінск : Беларусь, 2002. — С. 280—282.
362. Іванаўскае радовішча глін і суглінкаў // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. Т. 2. – Мінск, 1983. – С. 391.
363. Іваноў, С. Гаспадарка А. С. Мурашкі : [фермера з калгаса "Сац. Шлях" (в. Іванаўка)] / С. Іваноў // Ленінскі кліч. – 1992. — 1 лютага.
364. Кавалёва, Л. Да розуму і сэрца людзей : [аб рабоце Іванаўскага клуба і бібліятэкі] / Л. Кавалёва // Ленінскі кліч. – 1983. — 7 ліпеня.
365. Міхневіч, А. Калгас будуе : ["Сацыялістычны шлях"] / А. Міхневіч // Ленінскі кліч. – 1972. — 6 ліпеня.
366. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХIII cтст. / А. А. Мяцельскі. – 2-е выданне, выпраўленае. – Мінск : Беларуская навука, 2014. – С. 49, 138, 208, 210, 211, 262, 267, 272, 281, 432, 619.
У тэксце ёсць згадка пра в. Іванаўка (Свінская).
367. Некрыч, М. Ачаг здароўя : [аб рабоце ФАПа ў в. Іванаўка] / М. Некрыч // Ленінскі кліч. – 1979. — 3 ліпеня.
368. Нікіфараў, А. Іванаўка і іванаўцы : [з гісторыі вёскі] / А. Нікіфараў // Магiлёўская праўда. – 1979. – 3 сакавіка.
369. Подлипская, Т. Овощеводы-любители : [Надежда и Анатолий Мурашко из д. Ивановка Кричевского района] / Татьяна Подлипская // Магілёўскія ведамасці. – 2014. — 22 августа. — С. 12.
370. Прахарэнка, Д. Зорным шляхам Ільіча : [з гісторыі вёскі Іванаўка] / Д. Прахарэнка, А. Мядзведзеў // Ленiнскi клiч. – 1968. – 19 снежня.
371. Раманаў, А. Дванаццать год на пасадзе старшыні : [аб старшыні калгаса "Сацыялістычны шлях" Белабрагіну А. А.] / А. Раманаў // Ленінскі кліч. – 1965. — 27 ліпеня.
372. Стрельцов, А. Легенда о Свиной : [д. Ивановка] / А. Стрельцов // Ленінскі кліч. – 2006. – 23 верасня. – С. 7.
373. Титов, В. Именем борца революции : [из истории деревни Ивановка Кричевского района] / В. Титов // Советская Белоруссия. – 1977. – 1 мая.
374. Цітоў, В. Каб помнілі нашчадкі : [гісторыя калгаса "Ленінскі заклік"] / В. Цітоў // Ленінскі кліч. – 1977. — 3 лютага.
375. Цітоў, В. Яшчэ пра Іванаўку : [вёску Крычаўскага раёна] / В. Цітоў // Ленiнскi клiч. – 2975. – 23 верасня.
376. Чэпікаў, У. Іванаўка : [вёска Крычаўскага раёна] / У. Чэпікаў // Магiлёўскiя ведамасцi. – 1969. – 4 студзеня.