КАЛЕКТЫЎНЫ ТРУД

     КАЛЕКТЫЎНЫ ТРУД – вёска ў Краснабудскім сельскім Савеце. Заснавана ў пачатку 1920-х г. на былых памешчыцкіх землях. У 1926 г. калектыўная гаспадарка, 18 двароў 132 жыхары. У 1930-я г. каля вёскі працавала торфапрадпрыемства (у 1940 г. 189 рабочых), якое забяспечвала палівам Крычаўскі цэментны завод. У 1940 г. 20 двароў, 200 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну з жніўня 1941 г. да 28.9.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У верасні 1943 г. гітлераўцы поўнасцю спалілі вёску, загубілі 4 жыхароў 2 вяскоўцы загінулі на фронце. У 1986 г. 36 гаспадарак, 87 жыхароў, у складзе саўгаса «Крычаўскі» (цэнтр – в. Красная Буда), дзейнічалі клуб, магазін. У 2007 г. 8 гаспадарак, 13 жыхароў.

ЛІТАРАТУРА
381. Калектыўны Труд : [вёска ў Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 418.
382. Калектыўны Труд : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 700.