КАЛІНІНА (да 1938 г. Задабрасць)

     КАЛІНІНА (да 1938 г. Задабрасць) – вёска ў Касцюшкавіцкім сельскім Савеце. Паводле пісьмовых крыніц вядома з 18 ст. У 1737 г. сяло, мелася царква. У 1777 г. ў Чэрыкаўскім павеце Магілёўскай губерніі. У 1785 г. ў Клімавіцкім павеце, 9 двароў, 49 жыхароў, млын, уласнасць памешчыка. У в. Задабрасць і Крычаве памешчык меў у 1878 г. 1588 дзесяцін зямлі, 3 вадзяныя млыны, піцейны дом і вінакурны завод. У 1897 г. ў Крычаўскай воласці Чэрыкаўскага павета, побач з сялом быў фальварак (5 двароў, 29 жыхароў). Дзейнічалі вінакурны завод і вадзяны млын. У 1909 г. сяло Нова-Сакольнічы (Бачкі), 35 двароў, 313 жыхароў і маёнтак Задабрасць, 1 двор, 2 жыхары. У 1915 г. адкрыта земская шко­ла. 3 26.4.1919 г. ў Чэрыкаўскім павеце Гомельскай губерніі РСФСР. 3 20.8.1924 г. ў Сакольніцкім сельскім Савеце Крычаўскага раёна Калінінскай, з 9.6.1927 г. да 23.7.1930 г. Магілёўскай акруг БССР, з 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. На базе дарэвалюцыйнай створана працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1925 г. было 46 вучняў. Дзейнічала хата-чытальня. У 1926 г. 55 двароў, 328 жыхароў. У 1928 г. для школы пабудавана памяшканне. У 1929 г. арганізаваны калгас «Чырвоны шлях». Працавалі вінакурны завод і кузня. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 1.10.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 9 вяскоўцаў загінулі на фронце. 3 16.7.1954 г. ў Касцюшкавіцкім сельскім Савеце Крычаўскага раёна. У 1962—65 гг. у Мсціслаўскім раёне. У 1986 г. 118 гаспадарак, 308 жыхароў, у складзе калгаса «Запаветы Леніна» (цэнтр – в. Сакольнічы). У 2007 г. 96 гаспадарак, 248 жыхароў, працаваў магазін.

ЛІТАРАТУРА
377. Калініна : [вёска ў Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 417—418.
378. Калініна : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 686.
379. Мельнікаў, М. І перайменавалі вёску : [Калініна] / М. Мельнікаў // Ленiнскi клiч. – 1986. – 14 студзеня.
380. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХIII cтст. / А. А. Мяцельскі. – 2-е выданне, выпраўленае. – Мінск : Беларуская навука, 2014. – С. 33, 281, 436, 643, 655.
У тэксце ёсць згадка пра в. Задабрасць.