КЛІНОЎСКІ

     КЛІНОЎСКІ – пасёлак у Касцюшкавіцкім сельскім Савеце. Заснаваны ў канцы 1930-х г. перасяленцамі з бліжэйшых хутароў. Уваходзіў у Паланіцкі сельскі Савет Крычаўскага раёна. Пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 32 двары, 56 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 1.10.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У верасні 1943 г. гітлераўцы спалілі 11 двароў. Пасля вайны адбудаваны. 3 24.6.1960 г. ў Касцюшкавіцкім сельскім Савеце. У 1986 г. 29 гаспадарак, 92 жыхары, у складзе калгаса імя XXII з'езда КПСС (цэнтр – в. Бель). У 2007 г. 30 гаспадарак, 85 жыхароў.

ЛІТАРАТУРА
503. Кліноўскі : [пасёлак у Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 422—423.
504. Кліноўскі : [пасёлак] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 687.