КАМАРОЎКА

     КАМАРОЎКА – вёска ў Касцюшкавіцкім сельскім Савеце. Паводле пісьмовых крыніц вядома з 18 ст. У 1780 г. веска ў Чэрыкаўскім паве­це Магілёўскай губерніі, 50 двароў, 379 жыхароў. У 1858 г. 145 жыхароў мужчынскага полу. У 1897 г. ў Крычаўскай воласці Чэрыкаўскага павета, 68 двароў, 463 жы­хары. У лютым 1900 г. вяскоўцы правялі ў маёнтку Дзяржанічы самавольную высеч­ку лесу. У 1909 г. ў Маляціцкай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерніі, 79 двароў, 618 жыхароў. Меліся школа граматы, ветраны млын (пабудаваны ў 1904), казённая вінная крама. У 1911 г. адкрыта земская школа. 3 26.4.1919 г. ў Чэрыкаўскім павеце Гомельскай губерніі РСФСР. 3 20.8.1924 г. ў Дарліўскім, з 21.8.1925 г. ў Паланіцкім сельсаветах Крычаўскага раёна Калінінскай, з 9.6.1927 г. да 23.7.1930 г. Магілёўскай акруг БССР, з 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. На базе дарэвалюцыйнай створана працоўная школа l-й ступені, у якой у 1925 г. было 62 вучні. Дзейнічаў пункт па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. У 1928 г. для школы пабудавана памяшканне. У 1926 г. 125 двароў, 725 жыхароў. У 1930 г. арганізаваны калгасы «Авангард» і «Новае жыццё», працавалі ветраны млын і кузня. Калгасы абслугоўвала Крычаўская МТС. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 1.10.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія ў верасні 1943 г. спалілі вёску. 22.2.1942 г. каля вёскі адбыўся бой паміж партызанамі і гітлераўскімі карнікамі. У памяць аб 146 зем­ляках, якія загінулі на фронце і ў партызанскай барацьбе, у 1984 г. ў цэнтры вёскі пастаўлены абеліск. Пасля вайны адбудавана. 3 24.6.1960 г. ў Касцюшкавіцкім сельскім савеце. У 1986 г. 53 гаспадаркі, 96 жыхароў у складзе калгаса імя XXII з'езда КПСС (цэнтр – в. Бель), дзейнічалі пачатковая школа, комплекс­ны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва, аддзяленне сувязі, аўтаматычная тэлефонная станцыя, магазін, клуб, бібліятэка, дзіця­чы сад. У 2007 г. 23 гаспадаркі, 54 жыха­ры, ў вёсцы дзейнічалі бібліятэка, клуб, фельчарска-акушэрскі пункт, магазін.
    Радзіма Героя Савецкага Саюза Івана Пракопавіча Гаманкова (19191980).

ЛІТАРАТУРА
383. А я й сяджу й папрідаю, эй : [народная песня в. Камароўка, Крычаўскага раёна] // Традыцыйная мастацкая культура беларусаў : у 6 т. Т. 1. Магілёўскае Падняпроўе / Т. Б. Варфаламеева [і інш.]. – Мінск : Беларуская навука, 2001. — С. 327—328.
384. Библиотека-клуб : [о реорганизации Комаровской сельской библиотеки и Комаровского сельского клуба в единый комплекс] // Кричевская жизнь. – 2013. – 29 чэрвеня. – С. 1.
385. Болдовский, А. Им гордятся путейцы : [про С. М. Блинникова, фронтовика из д. Комаровка] / Александр Болдовский // Болдовский, А. Ветераны : в 3 кн. / Александр Болдовский. – Могилев, 2010. — Кн. 2, ч. 1 : Прославились в боях и труде. — С. 35—39.
386. Будуюцца Бель, Камаровка... : [вёскі калгаса імя ХХІІ з'езда КПСС] // Ленiнскi клiч. – 1986. – 15 мая.
387. Гришанова, Л. Медаль для 100-летней бабушки : [уроженки д. Комаровка Кричевского района Агафьи Матвеевны Блинниковой] / Л. Гришанова // Магiлёўскія ведамасцi. – 2005. – 22 лютага. – С. 6.
388. Двойчы загінуўшы... : [пра нашага земляка, ураджэнца в. Камароўка, Героя Савецкага Саюза Івана Пракопавіча Гаманкова] / К. Цітоў // Кричевская жизнь. – 2014. — 19 лютага. — С. 4.
389. Журавушка па беражку пахажывала : [песня на Сёмуху ("Духаўская") в. Камароўка, Крычаўскі раён] // Традыцыйная мастацкая культура беларусаў : у 6 т. Т. 1. Магілёўскае Падняпроўе / Т. Б. Варфаламеева [і інш.]. – Мінск : Беларуская навука, 2001. — С. 103.
390. Камароўка : [вёска ў Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 418—419.
391. Камароўка : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 686.
392. Камароўка : [легенда пра вёску ў Крычаўскім раёне] // Магілёўшчына : назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў / складанне, запіс, апрацоўка А. М. Ненадаўца. – Мінск : Беларусь, 2002. — С. 283—285.
393. Мельнікаў, М. І назвалі вёску... : [Камароўка] / М. Мельнікаў // Ленiнскi клiч. – 1975. – 29 ліпеня.
394. Морозова, Н. Отважный политрук : [наш земляк, уроженец деревни Комаровка, участник Великой Отечественной войны И. Г. Тарадейко] / Н. Морозова // Кричевская жизнь. – 2013. – 12 кастрычніка. – С. 3.
395. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХIII cтст. / А. А. Мяцельскі. – 2-е выданне, выпраўленае. – Мінск : Беларуская навука, 2014. – С. 35, 49, 210.
У тэксце ёсць згадка пра в. Камароўка.
396. Уласенка, М. Сельскія вячоркі : [аб вакальным ансамблі этнаграфічнай песні Камароўскага сельскага клуба] / М. Уласенка // Ленінскі кліч. – 1974. — 2 лютага.