КАМЕНКА

     КАМЕНКА – вёска ў Краснабудскім сельскім Савеце. Паводле пісьмовых крыніц вядома з пачатку 19 ст. У 1816 г. вёска ў Чэрыкаўскім павеце, уласнасць памешчыка, 22 двары, 178 жыхароў. У 1897 г. ў Хатовіжскай воласці Клімавіцкага павета Магілёўскай губерніі, 32 двары, 240 жыхароў. Меліся 2 ветраныя млыны. У 1909 г. 39 двароў 303 жыхары. У 1914 г. адкрыта школа граматы. 3 26.4.1919 г. ў Чэрыкаўскім павеце Гомель­скай губерніі РСФСР. 3 20.8.1924 г. ў Прахораўскім, з 21.8.1925 г. ў Міхеевіцкім сель­саветах Крычаўскага раёна Калінінскай, з 9.6.1927 г. да 26.7.1930 г. Магілёўскай акругі БССР, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці. На базе дарэвалюцыйнай была створана працоўная школа 1-й ступені. У 1926 г. 75 двароў, 371 жыхар. У 1930 г. арганізавапы калгас «Чырвоны Сцяг», які ў 1932 г. аб'ядноўваў 78 гаспадарак. У Вялікую Айчынную вайну з жніўня 1941 г. да 30.9.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 57 вяскоўцаў загінулі на фронце. 3 16.7.1954 г. ў Краснабудскім сельскім Савеце. У 1986 г. 41 гаспадарка, 23 жыхары, у складзе саўгаса «Крычаўскі» (цэнтр – в. Красная Буда), працавалі магазін, клуб. У 2007 г. 15 гаспадарак, 23 жыхары, працаваў магазін. Непадалёку ад вёскі знаходзіцца радовішча мелу і мергелю.

ЛІТАРАТУРА
397. А. Лукашенко осуществил символический пуск новой линии по производству цемента в ОАО "Кричевцементношифер" : [рабочая поездка главы государства в Могилевскую область] // Кричевская жизнь. – 2013. – 21 жніўня. – С. 1—2.
398. Болдовский, А. Первая "ласточка" : [введение в строй подстанции Михеевичи для нового цементного завода в районе месторождения мела Каменка] / А. Болдовский // Магiлёўскiя ведамасцi. – 2012. – 7 чэрвеня. – С. 4.
399. Далецкий, В. Чтобы жили мы под мирным небом : [про Владимира Вацуро, участника Великой Отечественной войны, уроженца д. Каменка] / Владимир Далецкий // Кричевская жизнь. – 2014. — 2 ліпеня. — С. 7.
400. Далецкий, В. "Эх война, что ты сделала, подлая!.." : [о ветеране Великой Отечественной войны, уроженце деревни Каменка Недосеко Петре Максимовиче] / В. Далецкий // Кричевская жизнь. – 2013. – 2 ліпеня. – С. 4.
401. Ивкина, Т. Анатолий Калинин : "Поступать будем жестко, принципиально и справедливо" : [посещение вице-премьером карьера "Каменка", где ведется строительство технологической линии по производству цемента сухим способом] / Т. Ивкина // Кричевская жизнь. – 2013. – 13 сакавіка. – С. 1.
402. Ивкина, Т. Сердце завода заработало : [пробный розжиг печи в цехе обжига клинкера на новом цементном заводе в районе месторождения "Каменка"] / Т. Ивкина // Кричевская жизнь. – 2013. – 5 чэрвеня. – С. 1.
403. Каменка : [вёска ў Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 419.
404. Каменка : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 700.
405. Каменка : [месторождение мергельно-меловых пород в Кричевском районе] // Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редколегия: Т. В. Белова [и др.]. – Минск, 2009. — Т. 1 : Земля и недра. — С. 181.
406. Каменка : [археалагічны помнік—стаянка эпохі мезаліту ў Крычаўскім раёне] // Археалогія Беларусі : энцыклапедыя : 2 тамах / рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск, 2009. — Т. 1. — С. 405—406.
407. Каменка : [месторождение мела в Кричевском районе] // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редколлегия Г. П. Пашков. – Минск, 2005—2008. — Т. 3 : Герасименко — Картель. — 2006. – С. 856.
408. "Каменка" ўступіла ў строй : аб здачы ў эксплуатацыю новага мелавага кар'ера // Ленiнскi клiч. – 1968. – 3 жніўня.
409. Каменкаўскае радовішча мелу і мергелю // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. / рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск, 1983—1986. — Т. 2 : Гатня — Катынь. — 1983. — С. 459.
410. Минченко, П. Привет из каменного века : [археологические находки в районе д. Каменка Кричевского района] / П. Минченко // Советская Белоруссия. – 2009. – 21 октября. – С. 5.
411. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII – ХIII cтст. / А. А. Мяцельскі. – 2-е выданне, выпраўленае. – Мінск : Беларуская навука, 2014. – С. 281, 436.
У тэксце ёсць згадка пра в. Каменка.
412. Подлипская, Т. Мастера каменного века : [археологические раскопки на месте стоянки-мастерской каменного века недалеко от деревни Каменка Кричевского района] / Т. Подлипская // Магілёўскія ведамасці. – 2010. — 7 сентября. — С. 3.