КАНЦЫ

     КАНЦЫ – вёска ў Бацвінаўскім сельскім Савеце. Заснавана ў пачатку 1920-х г. на былых памешчыцкіх землях як пасёлак у Бацвінаўскім сельсавеце Крычаўскага раёна Калінінскай, з 9.6.1927 г. да 26.7.1930 г. Магілёўскай акруг БССР, з 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. У 1930-я г. вяскоўцы ўступілі ў кал­гас. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 1.10.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На могілках пахаваны 11 савецкіх воінаў, якія загінулі ў баях супраць гітлераўцаў. У 1986 г. 39 гаспадарак, 85 жыхароў, у складзе калгаса «Звязда» (цэнтр — в. Бацвінаўка). У 2007 г. 28 гаспадарак, 70 жыхароў. У 2016 г. 35 жыхароў.

     РадзімаЛук’яненка Мікалая Фёдаравіча,  генерал-маёра, франтавіка.

 

ЛІТАРАТУРА
413. Канцы : [вёска ў Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 420.
414. Канцы : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 32, 681.
У тэксце згадваецца пра археалагічны помнік каля в. Канцы.
415. Капылова, Г. Мае дарагія вёсачкі... : [успаміны аўтара пра вёску Канцы Бацвінаўскага сельскага Савета] / Г. Капылова // Кричевская жизнь. – 2010. – 11 верасня. – С. 5.
416. Капылова, Г. Мае дарагія вёсачкі... : [успаміны аўтара пра вёску Канцы Бацвінаўскага сельскага Савета] / Г. Капылова // Кричевская жизнь. – 2010. – 15 верасня. – С. 3.