КАРАНЕЦ

     КАРАНЕЦ – вёска ў Краснабудскім сельскім Савеце. У 1897 г. вёска ў Хатовіжскай воласці Клімавіцкага павета Магілёўскай губерніі, 70 двароў, 376 жыхароў. У 1901 г. адкрыта школа, для якой у тым жа годзе пабудавана памяшканне. У 1909 г. 136 двароў, 992 жыхары. 3 26.4.1919 г. ў Чэрыкаўскім павеце Гомельскай губерніі РСФСР, з 20.8. 1924 г. ў Гразівецкім сельсавеце Клімавіцкага раёна (з 1931 г. ў Міхеевіцкім сельсавеце Крычаўскага раёна) Калінінскай, з 9.6.1927 г. Магілёўскай акруг БССР (да 26.7.1930), з 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. На базе дарэвалюцыйнай створана працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1925 г. было 65 вучняў. Дзейні­чаў гурток па ліквідацы непісьменнасці сярод дарослых. 17.9.1922 г. створана саматужна-прамысловая арцель «Пралетарый», 11.6.1923 г. арганізавана закупачна-збытавое, а 24.11.1924 г. – сельска-гаспадарчае таварыства, якое забяспечвала сялян насеннем траў, вяло нарыхтоўку сельска-гаспадарчых прадуктаў (абслугоўвала 2 вёскі і 15 пасёлкаў). У 1929 г. арганізаваны калгас «Чырвоны партызан», які ў 1932 г. аб'ядноўваў 64 гаспадаркі. Мелася кузня, працаваў торфазавод «Калектыўная праца». У 1940 г. 100 двароў, 500 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну з жніўня 1941 г. да 30.9.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У верасні 1943 г. гітлераўцы поўнасцю спалілі вёску. 47 вяскоўцаў загінулі на фронце. Пасля вайны адбудавана. 3 16.7.1954 г. ў Краснабудскім сельсавеце. У 1986 г. 45 гаспадарак, 75 жыхароў, у складзе саўгаса «Крычаўскі» (цэнтр – в. Красная Буда), дзейнічалі магазін, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт. У 2007 г. 15 гаспадарак, 22 жыхары.
     Радзіма Марозава Міхаіла Васільевіча, славутага шахцёра Данбаса, Герой Сацыялістычнай Працы (1955 г.).

ЛІТАРАТУРА
417. Гавриленко, А. Вера Терентьевна Трубецкая : [уроженка д. Коренец, ветеран Великой Отечественной войны и труда] / А. Гавриленко // Кричевская жизнь. – 2011. – 12 лістапада. – С. 5.
418. Гавриленко, А. Фронтовые дороги хирурга : [про Ю. Н. Мурашова уроженца д. Коренец] / А. Гавріленко // Крычаўскае жыццё. – 2010. — 5 мая. — С. 2.
419. Гаўрыленка, А. Нарадзілася ў 17-м : [успаміны Алёны Пятроўны Аляксеенкі з вёскі Каранец] / А. Гаўрыленка // Ленінскі кліч. – 2006. – 28 студзеня. – С. 2.
420. Дзмітрыеў, С. Этапы жыццёвага шляху... : [пра заслужанага настаўніка БССР Міхаіла Сямёнавіча Курцікава] / С. Дзмітрыеў // Крычаўскае жыццё. – 2010. – 20 сакавіка. – С. 4.
421. Іваноў, А. Вёска была цалком знішчана : [з успамінаў аб вёсцы Каранец Пуплікавай Н.Ф.] / А. Іваноў // Ленiнскi клiч. – 2002. – 28 верасня. – С. 1.
422. Іваноў, А. Родам з... балота : [сям'я Пуплікавых з вёскі Каранец] / А. Іваноў // Ленiнскi клiч. – 2002. – 1 лістапада. – С. 3.
423. Каранец : [вёска ў Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 420.
424. Каранец : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 596, 700—701.
425. Хлыстова, М. Мох вместо ваты и операционные под открытым небом : в Могилеве вспоминали доктора Юрия Мурашова : [уроженца д. Коренец Кричевского района] / Мария Хлыстова // Магілёўскія ведамасці. – 2015. — 24 лютага. — С. 7.
426. Хлыстова, М. Памяти доктора : [вечер памяти хирурга, партизана, проподавателя Юрия Мурашова, уроженца д. Коренец] / Мария Хлыстова // Днепровская неделя. – 2015. — 18 февраля. — С. 2.
427. Хныкова, Е. Узники фашизма : [Мазурова Александра Поликарповна, уроженка д. Коренец Кричевского района] / Е. Хныкова // Веснік Чэрыкаўшчыны. – 2008. – 28 чэрвеня. – С. 3.