КАСЦЮКОЎКА
КАСЦЮКОЎКА – вёска ў Бацвінаўскім сельскім Савеце. Паводле пісьмовых крыніц вядома з 18 ст. У 1777 г. вёска ў Чэрыкаўскім павеце Магілёўскай губерніі. У 1780 г. 7 двароў, 65 жыхароў, у 1858 г. 19 двароў, 101 жыхар, уласнасць памешчыка. У 1897 г. ў Беліцкай воласці Чэрыкаўскага павета, 23 двары, 145 жыхароў. У 1909 г. 44 двары, 181 жыхар. 3 26.4.1919 г. ў Чэрыкаўскім павеце Гомельскай губерніі РСФСР. 3 20.8.1924 г. ў Горкаўскім сельскім Савеце Чэрыкаўскага раёна Калінінскай, з 9.6.1927 г. да 26.7.1930 г. Магілёўскай акруг БССР, з 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. 3 1928 г. дзейнічала маслабойня, у 1930 г. арганізаваны калгас «Новы шлях». У 1940 г. 37 двароў, 142 жыхары. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 1.10.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У верасні 1943 г. гітлераўцы поўнасцю спалілі вёску. Пасля вайны адбудавана. 3 24.6.1960 г. ў Бацвінаўскім сельскім савеце. У 1962—65 гг. ў Мсціслаўскім раёне. У 1986 г. 11 гаспадарак, 17 жыхароў у складзе калгаса імя А. В. Суворава (цэнтр – в. Сычыкі). У 2007 г. 2 гаспадаркі, 3 жыхары. У 2016 г. 3 жыхары.
ЛІТАРАТУРА
428. Касцюкоўка : [вёска ў Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 420—421.
429. Касцюкоўка : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 681—682.