КАСЦЮШКАВІЧЫ
КАСЦЮШКАВІЧЫ – вёска, цэнтр сельсавета (з 21.8.1925). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 1560 г. як сяло ў Крычаўскай воласці ВКЛ, дзяржаўная ўласнасць. У 1604 г. сяло Касцюшкі ў Крычаўскім старостве, шляхецкая ўласнасць. У 1780 г. ў Чэрыкаўскім павеце Магілёўскай губерніі, 20 двароў, 142 жыхары. У 1827 г. мястэчка ў Чэрыкаўскім павеце, 152 жыхары. У 1858 г. 84 жыхары мужчынскага полу, уласнасць памешчыка. Непадалёку быў маёнтак, гаспадар якога меў у 1866 г. 170 дзесяцін зямлі. У 1880 г. 46 двароў, 333 жыхары. Частка вяскоўцаў займалася шавецкім промыслам. У 1897 г. сяло (44 двары, 186 жыхароў) і аднайменная аколіца (28 двароў 186 жыхароў) у Крычаўскай воласці Чэрыкаўскага павета. У 1908 г. адкрыта земская школа. У 1909 г. ў сяле 46 двароў, 397 жыхароў, у аколіцы 13 двароў, 93 жыхары. У 1919 г. створаны камітэт беднаты, які ўзначаліў вясковец А. Ф. Свадкоўскі. 3 26.4.1919 г. ў Чэрыкаўскім павеце Гомельскай губерніі РСФСР. 3 21.8.1925 г. цэнтр сельсавета Крычаўскага раёна Калінінскай, з 9.6.1927 г. да 23.7.1930 г. Магілёўскай акруг БССР, з 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. Дзейнічала школа (у 1925 г. 51 вучань), для якой у 1924 г. пабудавана памяшканне. Дзейнічаў пункт па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. У 1926 г. 86 двароў, 495 жыхароў. У 1931 г. арганізаваны калгас імя Леніна (старшыня А. Ф. Свадкоўскі). У 1932 г. калгас аб'ядноўваў 62 гаспадаркі. У гонар першых трактарыстаў калгаса (Вацура І. І.) і 50-годдзя гаспадаркі ў 1981 г. ў цэнтры вёскі на пастаменце пастаўлены трактар «Універсал». 3 сярэдзіны 1930-х г. дзейнічаў фельчарскі пункт, у 1937 г. пабудаваны магазін. У канцы 1930-х г. на тэрыторыі сучаснага Касцюшкавіцкага сельсавета былі пасёлкі Камунар і Чырвоная Гара, якія зараз не існуюць. У 1940 г. ў вёсцы 78 двароў, 318 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну ў ліпені 1941 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У верасні 1943 г. гітлераўцы спалілі 71 двор, загубілі 5 жыхароў. Вызвалена 1.10.1943 г. Пасля вайны адбудавана. На фронце і ў партызанскай барацьбе загінула 96 вяскоўцаў. У цэнтры вёскі, у памяць аб земляках, якія загінулі ў барацьбе супраць фашызму, у 1976 г. пастаўлены абеліск. У 1986 г. 137 гаспадарак, 396 жыхароў, цэнтр калгаса «Памяць Леніна», дзейнічалі млын, лесапільня, сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, гандлёвы цэнтр, дзіцячы сад, сталовая, аддзяленне ашчаднага банка, аддзяленне сувязі, аўтаматычная тэлефонная станцыя, магазін, камбінат бытавога абслугоўвання насельніцтва, фельчарска-акушэрскі пункт. У 2007 г. цэнтр СВК «Калгас «Памяць Леніна», 130 гаспадарак, 391 жыхар. У 2008 годзе вёска рэарганізавана ў аграгарадок Касцюшкавічы, дзейнічаюць дзіцячы сад-сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне АСБ «Беларусбанк», аддзяленне сувязі, камбінат бытавога абслугоўвання насельніцтва, магазін. У склад сельсавета ўваходзяць 18 вёсак і 9 пасёлкаў. У 2016 г. 403 жыхары.
ЛІТАРАТУРА
430. Анціпенка, Л. Касцюшкавічы : [вёскі-юбіляры] / Л. Анціпенка // Ленiнскi клiч. – 2005. – 20 красавіка. – С. 3.
431. Барысавец, А. Калгасныя будоўлі : [будаўніцтва шматлікіх аб'ектаў ідзе ў калгасе "Памяць Леніна"] / А. Барысавец // Ленінскі кліч. – 1972. — 27 чэрвеня.
432. Берестова, И. В Сороки и помпушка становится целебной! : [как в д. Костюшковичи встречают весенний праздник Сороки] / Ирина Берестова // Могилевская правда. – 2016. — 17 марта. — С. 4 : фото.
433. Вацура, І. Трактар з Пуцілаўскага : [гісторыя в. Касцюшкавічы] / І. Вацура // Магiлёўская праўда. – 1977. – 28 красавіка.
434. Владимиров, Д. Для КСУП "Добрость" : [строительство жилья в агрогородке Костюшковичи] / Д. Владимиров // Кричевская жизнь. – 2010. – 28 жніўня. – С. 1.
435. Гавриленко, А. Я иду в библиотеку... : [о библиотекаре Костюшковичской библиотеки Н. В. Воробьевой] / А. Гавриленко // Кричевская жизнь. – 2010. – 22 кастрычніка. – С. 2.
436. Гаўрыленка, А. Захаванне спадчыны : [музей пры Касцюшкавіцкім СДК] / А. Гаўрыленка // Кричевская жизнь. – 2010. – 5 лістапада. – С. 1.
437. Гаўрыленка, А. Помнік "афганцу" : [Л. Краўцову з в. Касцюшкавічы] / А. Гаўрыленка // Ленінскі кліч. – 2004. – 20 жніўня. – С. 2.
438. Гришаева, Т. Чтят традиции предков : ["Казанская свеча", с которой совершается таинство обрядовых действий в агрогородке Костюшковичи] / Татьяна Гришаева // Могилевская правда. – 2015. — 30 июля. — С. 16.
439. Далецкі, У. Сельскі ФАП : [у вёсцы Касцюшкавічы] / У. Далецкі // Ленінскі кліч. – 1994. — 7 верасня.
440. Далецкий, В. Будни и праздники сельского ДК : [в д. Костюшковичи] / В. Далецкий // Кричевская жизнь. – 2010. – 11 чэрвеня. – С. 3.
441. "Жанчына года" : [Валянціна Добрусева – маці-выхавальніца дзіцячага дома сямейнага тыпу] // Кричевская жизнь. – 2012. – 31 сакавіка. – С. 1.
442. З душой да справы : [пра бібліятэкара аграгарадка Касцюшкавічы Н. В. Вараб' ёву] // Кричевская жизнь. – 2012. — 24 лютага. — С. 5.
443. Іванова, І. Культурны шык вёскі : [у Доме культуры аграгарадка Касцюшкавічы Крычаўскага раёна спяваюць старадаўнія песні і робяць навамодных лялек] / І. Іванова // Звязда. – 2012. — 30 лістапада. — С. 8.
444. Касцюшкавічы : [вёска ў Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 421.
445. Касцюшкавічы : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 686—687.
446. Касянкоў, М. Светлы шлях вёскі : [Касцюшкавічы] / М. Касянкоў // Ленiнскi клiч. – 1980. – 2 лютага.
447. Кляшчук, А. Жавараначкі з Касцюшкавічаў : [Крычаўскі раён] / Анатоль Кляшчук // Родная прырода. – 2013. – № 3. – С. 55—57.
448. Кляшчук, А. Жавароначкі ляцяць у Касцюшкавічы : [свята Соракі ў вёсцы] / А. Кляшчук // Звязда. – 2012. – 23 сакавіка. – С. 1.
449. Кореневская, А. Определены победительницы IV Республиканского конкурса "Женщина года-2011" : [среди них и В. Добрусева, родитель-воспитатель детского дома семейного типа из д. Костюшковичи] / А. Кореневская // Белорусская нива. – 2012. – 27 марта. – С. 3.
450. Костюшковичи : [деревня в Кричевском районе] // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / главный редактор Г. П. Пашков. – Минск, 2005—2008. — Т. 4 : Картография – Миноговые. – 2007. – С. 251.
451. Крочыць вёска ў будучыню : [з гісторыі вёскі Касцюшкавічы] // Ленiнскi клiч. – 1978. – 11 мая.
452. Куликова, Т. Агрогородок – наш общий дом, наведем порядок в нем : [благоустройство в агрогородке Костюшковичи] / Татьяна Куликова // Кричевская жизнь. – 2015. — 25 красавіка. — С. 8.
453. Леўчанка, В. Вышыні Галіны Малатабойцавай : [свінаркі калгаса "Памяць Леніна" кандыдата ў дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР] / В. Леўчанка // Магілёўская праўда. – 1985. — 12 лютага.
454. Мельнікаў, М. І назвалі вёску... : [ Касцюшкавічы] / М. Мельнікаў // Ленiнскi клiч. – 1975. – 29 ліпеня.
455. Мельнікаў, М. Тайна старога возера : [помнік археалогіі каля в. Касцюшкавічы] / М. Мельнікаў // Ленінскі кліч. — 1984. — 9 жніўня.
456. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХIII cтст. / А. А. Мяцельскі. – 2-е выданне, выпраўленае. – Мінск : Беларуская навука, 2014. – С. 267, 273, 281, 624.
У тэксце ёсць згадка пра в. Касцюшкавічы.
457. Нікіфараў, А. Анкета вёскі Касцюшкавічы / А. Нікіфараў // Магiлёўская праўда. – 1973. – 8 лютага.
458. Падліпская, Т. Жаваранкі прыляцелі?! : [у вёсцы Касцюшкавічы Крычаўскага раёна не забываюць пра народныя традыцыі] / Т. Падліпская // Магілёўскія ведамасці. – 2012. — 24 марта. — С. 16.
459. Падліпская, Т. Прыйшлі Саракі – птушак пячы : Заўтра па календары свята – Саракі, адметнае ў народнай традыцыі : [у вёсцы Касцюшкавічы Крычаўскага раёна традыцыя святкаваць вясновы гукальны абрад] / Т. Падліпская // Магiлёўскiя ведамасцi. – 2013. – 21 сакавіка. – С. 11.
460. Падліпская, Т. "Што ні край, то свой звычай" : традыцыі, абрады і фальклор Магілёўскай вобласці : [адраджэнне свята "Соракі", якое ладзіцца ў в. Касцюшкавічы] / Т. Падліпская // Магiлёўскiя ведамасцi. – 2013. – 12 марта. – С. 4.
461. Патапенка, Р. Полымя над Сожам: з гісторыі раённай партыйнай арганізацыі : [Касцюшкавіцкая падпольная група] / Р. Патапенка // Ленiнскi клiч. – 1990. –25 верасня.
462. Подлипская, Т. Как хорошо под маминым крылом! : [о детском доме семейного типа, что в агрогородке Костюшковичи Кричевского района] / Татьяна Подлипская // Магiлёўскiя ведамасцi. – 2013. – 11 октября. – С. 6.
463. Подлипская, Т. Хранители обрядов и традиций : [про сельский Дом культуры агрогородка Костюшковичи Кричевского района] / Татьяна Подлипская // Магілёўскія ведамасці. – 2013. — 5 лістапада. — С. 8.
464. Половикова, И. Семь "я" Валентины Добрусевой съедают за ужином индюка и скучают по маме даже в Италии / И. Половикова // Могилевская правда. – 2005. – 21 января. – С. 6.
465. Салаўёў, І. Старшыня калгаса : ["Памяць Леніна" М. М. Чугарава] / І. Салаўёў // Ленінскі кліч. – 1979. — 1 студзеня.
466. Свята вясны і працы : [новыя звычаі і абрады ў калгасе "Памяць Леніна"] // Ленінскі кліч. – 1969. — 10 чэрвеня.
467. Свята ў вёсцы Касцюшкавічы : [аб адкрыцці Дома культуры] // Ленінскі кліч. – 1984. — 6 верасня.
468. Семенов, А. "Вспоминаю с благодарностью..." : [воспоминания ветерана Великой Отечественной войны Ивана Ивановича Вацуро] / А. Семенов // Кричевская жизнь. – 2015. — 30 верасня. — С. 3.
469. Семчанка, В. Сорак птушак на Соракі: фольк-імпрэза : [у аграгарадку "Касцюшкавічы" адзначылі веснавое свята / Вольга Семчанка // Культура. – 2013. – 30 сакавіка. – С. 12.
470. Сидельникова, В. Свеча горела на столе... : [обряд "Свеча" – старинный ритуал агрогородка Костюшковичи] / Виктория Сидельникова // Могилевская правда. – 2016. — 8 января. — С. 13.
471. Скачкова, З. Он был первым : [история памятника первому трактористу в д. Костюшковичи] / З. Скачкова // Ленiнскi клiч. – 2002. – 31 мая. – С. 3.
472. Скоробогатов, А. Мамино счастье : [о многодетной семье Добрусевых] / А. Скоробогатов // Магiлёўскiя ведамасцi. – 2008. – 1 лістапада. – С. 9.
473. Стрельцов, А. "Учитель разума – в школе, учитель души – в семье" : [история Костюшковичского учебно-педагогического комплекса детский сад-средняя школа] / А. Стрельцов // Кричевская жизнь. – 2014. — 10 снежня. — С. 3.
474. Талпыга, Л. "Заручыны па-беларуску" : [абрад "Заручыны" быў праведзены работнікамі Касцюшкавіцкага СДК] / Людміла Талпыга // Кричевская жизнь. – 2015. — 17 кастрычніка. — С. 6.
475. Толпыго, Л. "Казанская свеча" : [провели обряд жители агрогородка Костюшковичи] / Людмила Толпыго // Кричевская жизнь. – 2015. — 29 ліпеня. — С. 4.
476. Уладзіміраў, Д. Ад народнай чытальні да цэнтра інфармацыі : [пра Касцюшкавіцкую сельскую бібліятэку] / Д. Уладзіміраў // Кричевская жизнь. – 2013. – 9 кастрычніка. – С. 2.
477. Уладзіміраў, Д. Адкрыўся комплексны прыёмны пункт у Касцюшкавічах / Д. Уладзіміраў // Ленінскі кліч. – 2003. — 6 верасня. — С. 1.
478. Ускова, Т. "Соракі" прыляцелі : [у в. Касцюшкавічы гукалі вясну] / Таццяна Ускова // Сельская газета. – 2016. — 26 сакавіка. — С. 5.
479. Цімошык, Л. Што маеш... : [жыхары в. Касцюшкавічы ўдзельнічаюць у гульнявым дзеянні падчас вясновага абраду "Саракі"] / Ларыса Цімошык // Звязда. – 2013. – 6 красавіка. – С. 6.
480. Чупринская, Е. Женщина года : [среди победителей – родитель-воспитатель детского дома семейного типа Валентина Добрусева] / Е. Чупринская // Магiлёўскiя ведамасцi. – 2012. – 29 сакавіка. – С. 1.
481. Шчаслівым шляхам калгасным : [мінулае і сучаснае вёскі Касцюшкавічы] // Ленiнскi клiч. – 1969. – 9 кастрычніка.