КАШАНЫ
КАШАНЫ – вёска ў Лабковіцкім сельскім Савеце. Паводле пісьмовых
крыніц вядома з 18 ст. У 1747 г. вёска ў Мсціслаўскім ваяводстве ВКЛ. Побач быў фальварак. У 1777 г. вёска ў Чэрыкаўскім павеце Магілёўскай губерніі. У 1780 г. сяло ў Чэрыкаўскім павеце Магілёўскай губерніі, 52 двары, 308 жыхароў. У 1848 г. ў складзе казённага маёнтка Кашаны Чэрыкаўскага павета, 43 двары. У 1804 г. адбылося выступленне сялян супраць панскага прыгнёту. У 1854 г. пабудаванн царква. Меўся хлебазапасны магазін (адкрыты не пазней 1882). У 1897 г. 73 двары, 491 жыхар. У 1900 г. адкрыта школа (народнае вучылішча), для якой у тым жа годзе пабудавана памяшканне. У 1902 г. ў школе навучалася 100 хлопчыкаў. У 1909 г. ў Маляціцкай воласці Чэрыкаўскага павета, 75 двароў, 529 жыхароў. У 1922 г. створана камсамольская ячэйка, арганізатарам якой быў Ц. Ф. Панцоў. 3 26.4.1919 г. ў Чэрыкаўскім павеце Гомельскай губерніі РСФСР, з 20.8.1924 г. да 24.6.1960 г. цэнтр Паланіцкага сельсавета Крычаўскага раёна Калінінскай, з 9.6.1927 г. да 23.7.1930 г. Магілёўскай акруг БССР, з 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. На базе дарэвалюцыйнай створана працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1925 г. быў 61 вучань з вёсак Кашаны, Баяры, пасёлкаў Зялёная Дуброва, Зялёная Рошча, Падбаяры, Паддуб'е, Зялёны Дуб, Дубраўка і навакольных хутароў. Дзейнічала бібліятэка. У 1926 г. 124 двары, 660 жыхароў. У 1930 г. арганізаваны калгас «Іскра», працавалі кузня і ваўначоска, дзейнічаў фельчарска-акушэрскі пункт. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 1.10.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На фронце загінулі 7 вяскоўцаў. 3 24.6.1960 г. ў Лабковіцкім сельскім Савеце, у 1962–65 гг. у Мсціслаўскім раёне. У1986 г. 45 гаспадарак, 104 жыхары, у складзе калгаса імя К. Маркса (цэнтр – в. Лабковічы), дзейнічалі клуб, бібліятэка, магазін. У 2007 г. 19 гаспадарак, 47 жыхароў, працаваў фельчарска-акушэрскі пункт. У 2016 г. 31 жыхар.
Радзіма Цітова Льва Мацвеевіча, кандыдата медыцынскіх навук,
дацэнта, загадчыка кафедры фізічнага выхавання Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта, аўтара паэтычных зборнікаў вершаў і песень.
ЛІТАРАТУРА
485. Бобкова, Т. Отдали Родине все, что могли : [о боевом пути семьи Тринченко из д. Кашаны] / Т. Бобкова // Советская Белоруссия. –2004. – 23 ноября. – С.10.
486. Бобкова, Т. Г. Память о войне бывает разной / Т. Г. Бобкова // Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць : зборнік навуковых прац VII Міжнароднай навуковай канферэнцыі, 29–30 чэрвеня 2011 г. / укладанне : А. М. Бацюкоў, І. А. Пушкін. – Магiлёў, 2011. — С. 247—250.
Воспоминания семьи Тринченко, жителей д. Кашаны Кричевского района
о годах немецкой оккупации.
487. Бобкова, Т. Праздник для деревни : рассказ / Таисия Бобкова // Мы книгу жизни пишем сами... : сборник стихов и прозы, посвященный Году книги / составитель С. В. Извозчикова. – Могилев, 2012. — С. 13—15.
488. Бобкова, Т. Семейная хроника войны : [участники Великой Отечественной войны из деревни Кашаны] / Таисия Бобкова // Крычаўскае жыццё. – 2015. — 10 чэрвеня. — С. 4.
489. Бобкова Таисия Георгиевна : [доцент Могилевского государственного университета продовольствия, уроженка д. Кашаны] // Корзенко, Г. Историки Беларуси в начале ХХІ столетия : биобиблиографический справочник / Г. В. Корзенко. – Минск, 2007. – С. 37.
490. Болдовский, А. Сын крестьянский : [про Антона Дмитриевича Титова, ветерана Великой Отечественной войны, уроженца д. Кошаны Кричевского района] / Александр Болдовский // Болдовский, А. Ветераны : в 3 кн. / Александр Болдовский. – Могилев, 2010. — Кн. 2, ч. 1 : Прославились в боях и труде. — С. 275—279.
491. Гайшун, Н. Гэта было ў Кашанах : [аб хваляваннях сялян у 1804 годзе] / Н. Гайшун, Н. Буракоўская // Шлях сацыялiзма. – 1961. — 11 красавіка.
492. Гайшун, Н. Гэта было ў Кашанах : [аб хваляваннях жыхароў у сяле Кашаны Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні (зараз Крычаўскі раён) у 1804 г.] / Н. Гайшун, Н. Буракоўская // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : УП «Друкарня «Перамога», 2004. – С. 112—113.
493. Дзмітрыеў, С. Партызанскі камандзір : [пра нашага земляка, ўраджэнца в. Кашаны, Івана Васільевіча Зайцава] / С. Дзмітрыеў // Кричевская жизнь. – 2010. – 25 жніўня. – С. 3.
494. Кашаны : [вёска ў Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 422.
495. Кашаны : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 32,42, 693—694.
У тэксце згадваецца пра археалагічны помнік каля в. Кашаны.
496. Кашаны, курганны могільнік // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць / рэдакцыйная калегія: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : Беларуская Савецкая Энцыклапедыя, 1986. — С. 280.
497. Куліненка, В. Кашаны : [партрэт вёскі] / В. Куліненка // Ленiнскi клiч. –1996. – 12 чэрвеня.
498. Матвеенко, Л. Мы Вас не забудем : [про Д. М. Хомченко, ветерана Великой Отечественной войны, уроженца д. Кашаны] / Л. Матвеенко // Магілёўскія ведамасці. – 2015. — 7 красавіка. — С. 5 : фота.
499. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХIII cтст. / А. А. Мяцельскі. – 2-е выданне, выпраўленае. – Мінск : Беларуская навука, 2014. – С. 49, 80, 267, 272, 281, 436, 624, 633, 656.
У тэксце ёсць згадка пра в. Кашаны.
500. Некрыч, М. Мяняе аблічча вёска : [Кашаны] / М. Некрыч // Ленiнскi клiч. – 1969. – 1 мая.
501. Салабуто, Н. А страшно было на войне? : [про Дмитрия Григорьевича Денисова, ветерана Великой Отечественной войны, уроженца д. Кашаны] / Н. Салабуто // Родная ніва (Клімавічы). – 2016. — 4 мая. — С. 4 : фота.
502. Цітоў, А. Такая мая вёска : [Кашаны Крычаўскага раёна] / А. Цітоў // Ленiнскi клiч. – 1970. – 23 красавіка.