КРАСНЫ БОР (Чырвоны Бор)
КРАСНЫ БОР – пасёлак у Краснабудскім сельскім Савеце. Заснаваны ў 1920-я г. на былых памешчыцкіх землях. 3 20.8.1924 г. ў Гразівецкім сельскім Савеце Клімавіцкага раёна Калінінскай, з 9.6.1927 г. да 26.7.1930 г. Магілёўскай акруг, з 1931 г. ў Крычаўскім раёне, з 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. У 1924 г. адкрыта 4-гадовая школа, у якой у 1925 г. было 35 вучняў. У 1930-я г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У Вялікую Айчынную вайну з жніўня 1941 г. да 30.9.1930 г. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У цэнтры пасёлка, у брацкай магіле пахаваны 15 савецкіх воінаў і партызан, якія загінулі ў баях супраць акупантаў. У ліку пахаваных — воіны 1270-га стралковага палка 385-й стралковай дывізіі. У 1986 г. 10 гаспадарак, 16 жыхароў у складзе саўгаса «Крычаўскі» (цэнтр – в. Красная Буда). У 2007 г. 6 гаспадарак, 11 жыхароў. У 2016 г. 12 жыхароў.
ЛІТАРАТУРА
519. Красны Бор : [пасёлак у Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 424.
520. Чырвоны Бор : [пасёлак] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 702.