КРАСНЫ САД (Чырвоны Сад)
КРАСНЫ САД – пасёлак у Краснабудскім сельскім Савеце. Заснаваны ў 1920-я г. перасяленцамі з суседніх вёсак. 3 20.8.1924 г. ў Міхеевіцкім сельскім Савеце Крычаўскага раёна. У 1930-я г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У Вялікую Айчынную вайну з жніўня 1941 г. да 30.9.1943 г. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1986 г. 9 гаспадарак, 24 жыхары, у складзе саўгаса «Крычаўскі» (цэнтр – в. Красная Буда). У 2007 г. 7 гаспадарак, 16 жыхароў.
ЛІТАРАТУРА
521. Красны Сад : [пасёлак у Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 424.
522. Чырвоны Сад : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 703.