ЛАБКОВІЧЫ

     ЛАБКОВІЧЫ – вёска, цэнтр сельса­вета (з 16.7.1954). Паводле пісьмовых крыніц вядома ў ВКЛ з пачатку 15 ст. Князь Юрый Мсціслаўскі падараваў у 1-й палове 15 ст. «Бабровыя гоні ад Малатамлі да Лабкоўскага рубяжу» Андрэеўскаму манастыру. У 1604 г. сяло Крычаўскай дзяржавы, казённая ўласнасць. У 1701 г. дзяржаўны маёнтак Лабковічы ў Мсціслаўскім ваяводстве. У 17—18 ст. сяло ў Крычаўскім старостве. У Паўночную вайну 1700—21 гг. разрабавана і спустошана шве­дамі. У 1709 г. з 20 надзелаў зямлі апрацоўваліся толькі 3. У 1747 г. 27 двароў, дзяржаўная ўласнасць. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай  (1772) у складзе Расійскай імперыі. У 1779 г. ў Крычаўскім старостве Клімавіцкага павета, 32 двары, 242 жыхары, уласнасць памешчыка. 31810 г. да адмены прыгоннага права (1861) ваеннае пасяленне, з вяскоўцаў камплектаваліся вайсковыя часці. У 1880 г. 50 двароў, 329 жыхароў. Апрача земляробства сяльчане займаліся кравецкім промыслам. У 1897 г. ў Маляціцкай воласці Чэрыкаўскага павета, 73 двары, 532 жыхары. Мелася кузня. У 1902 г. пабудаваны будынак і пачала дзейнічаць царкоўна-прыходская школа. У 1909 г. 85 двароў, 774 жыхары. 3 26.4.1919 г. ў Чэрыкаўскім павеце Гомельскай губерніі РСФСР. 3 20.8.1924 г. ў Кашанскім сельскім Савеце Крычаўскага раёна Калінінскай, з 9.6.1927 г. да 23.7.1930 г. Магілёўскай акругі БССР, з 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. У 1923 г. ў выніку перасялення часткі жыхароў вёскі паблізу былі ўтвораны пасёлкі Кле­вер, Прагрэс, Мікалаеўка, Слабада, якія зараз не існуюць. У вясковай школе ў 1926 г. было 66 вучняў, у вёсцы ў гэты час было 57 двароў,  730 жыхароў. У 1931 г. арганізаваны калгасы імя Будзённага, «Ударнік» і «Парыжская Камуна», якія ў 1934 г. аб'ядналіся ў адну гаспадарку  «17-ы партз'езд». 3 1930 г. ў вёсцы працаваў вапнавы завод імя Молатава (5 рабочых). У Вялікую Айчынную вайну ў ліпені 1941 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія ў 1943 г. амаль поўнасцю спалілі вёску. Вызвалена 30.9.1943 г. войскамі 50-й арміі Бранскага фронту. 31 вясковец загінуў на фронце. На ўшанаванне памяці 384 жыхароў вёсак сельсавета, якія загінулі на фронце і ў партызанскай барацьбе, у 1982 г. ў цэнтры вёскі пастаўлены абеліск з іменамі загінуўшых. Пасля вайны адбудавана. 3 25.12.1962 г. да 6.1.1965 г. ў Мсціслаўскім раёне. У 1976 г. да вёскі далучаны вёскі Бель 2, Бель 3. У 1986 г. цэнтр калгаса імя  К. Маркса, 325 гаспадарак,  938 жыхароў, дзейнічалі Дом культуры, сярэдняя школа, дзіцячы сад, бальніца, аптэка, бібліятэка. сталовая, аддзяленне сувязі, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва. У 2007 г. 268 гаспадарак, 625 жыхароў, дзейнічаюць Дом культуры, дзіцячы сад—сярэдняя школа, магазін, урачэбная амбулаторыя, бібліятэка, аддзяленні сувязі і АСБ «Беларусбанк», комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва. У склад сельсавета ўваходзяць 18 вёсак і 3 пасёлкі. У 2016 г. 486 жыхароў.
     Радзіма дзяржаўнага дзеяча БССР К. В. Кісялёва (1903—77) і аднаго з актыўных кіраўнікоў камсамола Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, рэдактара падпольнай газеты «Звязда», журналіста М. П. Барашкава (1908–44).

 

ЛІТАРАТУРА
523. Бардонаў, В. Зусім іншая цяпер вёска : [Лабковіцкага сельскага Савета] / В. Бардонаў // Ленiнскi клiч. – 1969. – 21 жніўня.
524. Белянкоў, А. Лабковічы калгасныя / А. Белянкоў // Ленiнскi клiч. – 1969. – 7 лістапада.
525. Библиотека-музей : [реорганизация Лобковичской сельской библиотеки в библиотеку-музей] // Ленінскі кліч. – 2007. — 19 снежня. — С. 1.
526. Болдовский, А. Был такой председатель / Александр Болдовский // Вечерний Могилев. – 2016. — 17 августа. — С. 7 : фото.
Статья про Василия Стополянского, председателя колхоза им. Карла Маркса, участника Великой Отечественной войны, уроженца д. Лобковичи Кричевского района.
527. Гавриленко, А. На земле – наши корни : [про верана труда Василия Максимовича Чумакова] / А. Гавриленко // Ленінскі клiч. – 2009. – 30 верасня. – С. 2.
528. Гавриленко, А. Наши долгожители : [Л. Ф. Киреева из д. Лобковичи] / А. Гавриленко // Кричевская жизнь. – 2011. – 1 кастрычніка. – С. 1.
529. Гавриленко, А. Работа педагога / А. Гавриленко // Ленінскі клiч. – 2010. – 6 лютага. – С. 5.
Статья про директора учебно-педагогического комплекса Лобковичский
детский сад – средняя школа Сергея Васильевича Крученкова.
530. Гаўрыленка, А. "Бібліятэка – асяроддзе культуры" : [Лабковіцкая сельская бібліятэка – пераможца рэспубліканскага конкурсу] / А. Гаўрыленка // Ленінскі кліч. – 2007. — 25 ліпеня. — С. 3.
531. Ермакова, Н. "Ежедневно, прячась на чердаке или в поле, он писал о том, что видел свими глазами" : [дневники Леонида Ржендинского, уроженца Кричевского района в годы Великой Отечественной войны] / Наталья Ермакова // Могилевский поисковый вестник / составитель Н. С. Борисенко. – Могилев : Могилевская областная укрупненная типография им. Спиридона Соболя, 2011. — Вып. 6. — С. 150—163.
532. Извещение об изменениях в административно-территориальном устройстве Кричевского района : [переименование Лобковичского сельсовета в Бельский сельсовет и др.] // Кричевская жизнь. – 2013. – 12 кастрычніка. – С. 1.
533. Іўкіна, Т. З наваселлем Вас! : [адкрыццё Лабковіцкай сельскай урачэбнай амбулаторыі на месцы былой бальніцы] / Т. Іўкіна // Ленінскі кліч. – 2003. — 7 лютага. — С. 1.
534. Кашанскі, І. Мая вёска : [Лабковічы] / І. Кашанскі // Ленiнскi клiч. – 1972. – 19 жніўня.
535. Кисляк, О. На том и стоит деревня : [Лобковичская библиотека-музей, Сокольничская школа-сад] / О. Кисляк // Советская Белоруссия. – 2009. — 27 ноября. — С. 1, 7.
536. Лабковіцкае радовішча фасфарытаў // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. / рэдкалегія : І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск, 1983—1986. — Т. 3 : Катэнарыя – Недайка. — 1984. — С. 119.
537. Лабковіцкі сельсавет // Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Магілёўская вобласць : нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, В. П. Лемцюгова, І. М. Шаруха [і інш.] ; пад рэдакцыяй В. П. Лемцюговай. — Мінск : Тэхналогія, 2007. — С. 236—237.
538. Лабковічы : [вёска ў Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 424—425.
539. Лабковічы : [вёска ў Крычаўскім раёне] // Культура Беларусі : энцыклапедыя : у 6 т. / галоўны рэдактар В. В. Калістратава. – Мінск, 2014. — Т. 4. — С. 657.
540. Лабковічы : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 32, 43, 694.
У тэксце згадваецца пра археалагічны помнік каля в. Лабковічы.
541. Лабковічы : [легенда пра вёску ў Крычаўскім раёне] // Магілёўшчына : назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў / складанне, запіс, апрацоўка А. М. Ненадаўца. – Мінск : Беларусь, 2002. — С. 285—287.
542. Лабковічы : вёскі Крычаўшчыны // У пошуках беларускасці. – Крычаў, 2000. — С. 12.
543. Лабковічы. Лабковіцкае радовішча фасфарытаў // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкалегія : Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1996—2004. — Т. 9 : Кулібін – Малаіта. — 1999. — С. 82.
544. Лабковіцкі сельсавет // Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Магілёўская вобласць : нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, В. П. Лемцюгова, І. М. Шаруха [і інш.] ; пад рэдакцыяй В. П. Лемцюговай. — Мінск : Тэхналогія, 2007. — С. 236—237.
545. Лепшыя бібліятэкі, лепшыя бібліятэкары : [Лабковіцкая сельская бібліятэка прэміравана па выніках XV рэспубліканскага конкурсу за 2006 год] // Культура. – 2007. — № 29 (21—27 ліпеня).
546. Лобковичи : [деревня Кричевского района] // Малышев, А. Города и сёла Белорусской ССР : историко-географические очерки / А. Я. Малышев, Н. Е. Рогозин. – Минск, 1959. — С. 165.
547. Лобковичи : [месторождение фосфоритов в Кричевском районе] // Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редколегия: Т. В. Белова [и др.]. – Минск, 2009. — Т. 1 : Земля и недра. — С. 225.
548. Лобковичи : [месторождение фосфоритов в Кричевском районе] // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / главный редактор Г. П. Пашков. – Минск, 2005—2008. – Т. 4 : Картография – Миноговые. – 2007. – С. 526.
549. Лук’янчык, В. Лабковічы, вёска калгасная : [з гісторыі вёскі] / В. Лук'янчык // Святло Кастрычнiка. – 1964. – 5 снежня.
550. Мельнікаў, М. Прыгажэюць вёскі : [пра вёску Лабковічы] / М. Мельнікаў // Звязда. – 1971. – 8 студзеня.
551. Мельнікаў, М. Прыкметы часу : [вёска Лабковічы] / М. Мельнікаў // Ленiнскi клiч. – 1971. – 9 студзеня.
552. Месторождение фосфоритов Лобковичи // Высоцкий, Э. Геология и полезные ископаемые Республики Беларусь : учебное пособие / Э. А. Высоцкий, Л. А. Демидович, Ю. А. Деревянкин. – Мінск : Універсітэцкае, 1996. — С. 114—116 ; 119—120.
553. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХIII cтст. / А. А. Мяцельскі. – 2-е выданне, выпраўленае. – Мінск : Беларуская навука, 2014. – С. 30, 37, 49, 80, 208, 210, 211, 267, 272, 281, 625.
У тэксце ёсць згадка пра в. Лабковічы.
554. Ніхто не забыт, нішто не забыта : [помнік загінуўшым воінам і партызанам у вёсцы Лабковічы] // Ленiнскi клiч. – 1970. — 9 мая.
555. Праз усё жыццё // Кричевская жизнь. – 2013. – 13 лістапада. – С. 5.
Артыкул пра ўраджэнку вёскі Лабковічы, Ганаровага работніка агульнай
адукацыі Расійскай Федэрацыі, аўтара некалькіх зборнікаў Ніну Ціханаву (у дзявоцтве – Іванову).
556. Салаўёў, Ф. На абноўленай зямлі : [з гісторыі вёскі Лабковічы Крычаўскага раёна] / Ф. Салаўёў // Ленiнскi клiч. – 1974. – 2 ліпеня.
557. Самусік, В. На варце здароўя працаўнікоў сяла : [медустановы Лабковіцкага сельсавета] / В. Самусік // Ленiнскi клiч . – 1994. — 15 студзеня.
558. Сідоранка, Д. У сельскай бібліятэцы калгаса імя К. Маркса, в. Лабковічы / Д. Сідоранка // Ленінскі кліч. – 1969. — 22 лютага.
559. Ткачоў, М. Сівая мінуўшчына : [гісторыя Крычаўшчыны] / М. Ткачоў, А. Мяцельскі // Ленінскі кліч. — 1996. — 17 ліпеня ; 7 жніўня ; 21 жніўня ; 18 верасня.
560. Фасфарыты : [Лабковіцкае радовішча фасфарытаў] // Фізічная геаграфія Беларусі : вучэбны дапаможнік / Б. М. Гурскі, К. К. Кудло, Д. А. Бесараб [і інш.] ; пад рэдакцыяй: Б. М. Гурскага, К. К. Кудло. – Мінск : Універсітэцкае, 1995. — С. 43, 45.
561. Фосфорит : [месторождение фосфоритов Лобковичи] // Аношко, Я. Минералы и полезные ископаемые Беларуси / Я. И. Аношко. – Минск : Беларуская энцыклапедыя, 2013. — С. 76.
562. Чорная Натапа // Блакітны скарб Беларусі : рэкі, азёры, вадасховішчы, турысцкі патэнцыял водных аб'ектаў. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2007. — С. 459.
563. Шунякоў, У. Робім вёску прыгожай : [Лабковічы] / У. Шунякоў // Ленiнскi клiч. – 1971. – 11 верасня.