ЛАЙКОЎСКІ
ЛАЙКОЎСКІ – былы пасёлак у Касцюшкавіцкім сельскім Савеце. Заснаваны ў пачатку 1920-х г. на былых памешчыцкіх землях. 3 17.7.1924 г. ў Крычаўскім раёне, з 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. У 1930-я г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 9 двароў, 34 жыхары. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 1.10.1943 г. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У верасні 1943 г. гітлераўцы поўнасцю спалілі пасёлак. У 1986 г. 1 гаспадарка, 1 жыхар, у складзе калгаса імя XXII з'езда КПСС (цэнтр — в. Бель).
ЛІТАРАТУРА
564. Лайкоўскі : [былы пасёлак у Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 425.