ЛІПАЎКА
ЛІПАЎКА – пасёлак у Лабковіцкім сельскім Савеце. Заснаваны ў 1930-я г. перасяленцамі з бліжэйшых хутароў, уваходзіў у Кашанскі сельскі Савет Крычаўскага раёна. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 30.9.1943 г. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1986 г. 9 гаспадарак, 16 жыхароў, у складзе калгаса імя XXII з'езда КПСС (цэнтр — в. Бель). У 2007 г. 3 гаспадаркі, 3 жыхары.
ЛІТАРАТУРА
565. Балдесов, М. Липовка. Прощание : [стихотворения] / М. Балдесов // Кричевская жизнь. – 2010. – 24 снежня. – С. 5.
566. На паэтычнай хвалі : [ураджэнец в. Ліпаўка Міхаіл Пралеска і яго вершы] // Кричевская жизнь. – 2011. – 10 верасня. – С. 5.
567. Ліпаўка : [пасёлак у Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 425—426.
568. Ліпаўка : [пасёлак] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 694.
569. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХIII cтст. / А. А. Мяцельскі. – 2-е выданне, выпраўленае. – Мінск : Беларуская навука, 2014. – С. 281.
У тэксце ёсць згадка пра в. Ліпаўка.