ЛІТВІНАВА

     ЛІТВІНАВА – вёска ў Краснабудскім сельскім Савеце. Заснавана ў 1930-я г. як пасёлак перасяленцамі з бліжэйшых хутароў, уваходзіў у Міхеевіцкі сельскі Савет Крычаўскага раёна. У Вялікую Айчынную вайну з жніўня 1941 г. да 30.9.1943 г. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 11 пасялкоўцаў загінулі на фронце. 3 16.7.1954 г. ў Краснабудскім сельскім Савеце. У 1986 г. пасёлак, 40 гаспадарак, 81 жыхар, у складзе саўгаса «Дзягавічы» (цэнтр – в. Дзягавічы). У 2007 г. 24 гаспадаркі, 36 жыхароў. У 2016 г. 31 жыхар.

ЛІТАРАТУРА
570. Гавриленко, А. Тяжелые версты войны : [про ветерана войны Ивана Даниловича Борисенко] / А. Гавриленко // Кричевская жизнь. – 2011. – 30 верасня. – С. 5.
571. Літвінава : [вёска ў Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 426.
572. Ліцвінава : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 701.