ЛУЧКІ
ЛУЧКІ – пасёлак у Бацвінаўскім сельскім Савеце. Заснаваны ў пачатку 1920-х г. на былых памешчыцкіх землях, уваходзіў у Бацвінаўскі сельскі Савет Крычаўскага раёна Калінінскай, з 9.6.1927 г. да 26.7.1930 г. Магілёўскі акруг, з 1938 г. ў Магілёўскай вобласці. У 1940 г. 37 двароў, 177 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 1.10.1943 г. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У верасні 1943 г. гітлераўскія карнікі поўнасцю спалілі пасёлак. Пасля вайны адбудаваны. У 1986 г. 28 гаспадарак, 53 жыхары, у складзе калгаса «Звязда» (цэнтр – в. Бацвінаўка). У 2007 г. 12 гаспадарак, 17 жыхароў. У 2016 г. 12 жыхароў.
ЛІТАРАТУРА
579. Кляусова, А. Общительный и интересный человек : [ветеран труда, житель д. Лучки Самусев Виктор Яковлевич] / А. Кляусова // Кричевская жизнь. – 2010. – 4 верасня. – С. 5.
580. Лучкі : [пасёлак у Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 427.
581. Лучкі : [пасёлак] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 682.