ЛУШЧЭВІНКА

     ЛУШЧЭВІНКА – вёска ў Касцюшкавіцкім сельскім Савеце. Паводле пісьмовых крыніц вядома з 18 ст. У 1777 г. в. Тышчавенкі ў Чэрыкаўскім павеце Магілёўскай губерніі. У 1780 г. ў Чэрыкаўскім павеце, 11 двароў, 75 жыхароў. У 1858 г. 51 рэвізская душа. Памешчык меў тут у 1861 г. 417 дзесяцін зямлі. У 1880 г. 13 двароў, 84 жыхары. Частка вяскоўцаў займалася бандарным промыслам. У 1897 г. вёска (23 двары, 159 жыхароў) і фальварак (2 двары, 12 жыхарў) у Камаровіцкай воласці Чэрыкаўскага павета. У 1909 г. ў вёсцы 27 двароў 145 жыхароў, у маёнтку 1 двор, 2 жыха­ры. У пачатку 20 ст. адкрыта школа (народнае вучылішча), у якой у 1907 г. навучаліся 56 хлопчыкаў і 13 дзяўчынак. 3 26.4.1919 г. ў Чэрыкаўскім павеце Гомельскай губерніі РСФСР. 3 21.8.1925 г. ў Касцюшкавіцкім сельскім Савеце Крычаўскага раёна Калінінскай, з 9.6.1927 г. да 23.7.1930 г. Магілёўскай ак­руг БССР, з 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. У 1926 г. 68 двароў, 335 жыхароў. У 1931 г. арганізаваны калгас імя К. Марк­са. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 1.10.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На фронце загінулі 54 вяскоўцы. 3 25.12.1962 г. да 6.1.1965 г. ў Мсціслаўскім раёне. У 1986 г. 52 гаспадаркі, 125 жыхароў, у складзе калгаса «Памяць Леніна» (цэнтр – в. Касцюшкавічы). У 2007 г. 52 гаспадаркі, 125 жыхароў, працаваў магазін. У 2016 г. 78 жыхароў.

ЛІТАРАТУРА
582. Болдовский, А. Есть женщины в наших деревнях : [в д. Лущевинка проживает Галина Васильевна Молотобойцева – былая знаменитая свинарка, награжденная орденом Трудовой Славы ІІІ степени, избиравшаяся депутатом Верховного Совета БССР] / Александр Болдовский // Кричевская жизнь. – 2016. — 1 чэрвеня. — С. 2.
583. Лушчэвінка : [вёска ў Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 427.
584. Лушчэвінка : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 687.