ЛУТЫ
ЛУТЫ – вёска ў Маляціцкім сельскім Савеце. Паводле пісьмовых крыніц вядома з 18 ст. У 1777 г. вёска ў Чэрыкаўскім павеце Магілёўскай губерніі. У 1780 г. 8 двароў 78 жыхароў у 1834 г. 111 жыхароў уласнасць памешчыка. Непадалёку быў маёнтак, гаспадар якога ў 1877 г. валодаў 1000 дзесяцінамі зямлі, меў карчму. У 1897 г. ў Маляціцкай воласці Чэрыкаўскага павета, 21 двор, 143 жыхары. У 1909 г. 28 двароў, 159 жыхароў. У 1918 г. ў былым маёнтку створана камуна «Рассвет». 3 26.4.1919 г. ў Чэрыкаўскім павеце Гомельскай губерніі РСФСР. 3 20.8.1924 г. ў Паланіцкім сельскім Савеце Крычаўскага раёна Калінінскай, з 9.6.1927 г. да 23.7.1930 г. Магілёўскай акруг БССР, з 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. У 1919 г. адкрыта школа (у 1926 г. 52 вучні), а ў 1925 г. для яе пабудавана памяшканне. У 1926 г. 40 двароў 228 жыхароў. У 1930 г. арганізаваны калгас «Вялікі Кастрычнік», які ў 1932 г. аб'ядноўваў 26 гаспадарак. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 1.10.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На фронце загінулі 29 вяскоўцаў. У памяць аб 155 земляках – жыхарах вёсак сельсавета, якія загінулі на фронце і ў партызанскай барацьбе, у 1976 г. каля будынка праўлення калгаса пастаўлена стэла. 3 24.6.1960 г. ў Маляціцкім сельскім Савеце, з 25.12.1962 г. да 6.1.1965 г. ў Мсціслаўскім раёне. Да вёскі ў 1976 г. далучана в. Дрожджаніцы. У 1986 г. 94 гаспадаркі, 226 жыхароў, цэнтр калгаса «Вялікі Кастрычнік», дзейнічалі пачатковая школа, дзіцячы сад, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, аўтаматычная тэлефонная станцыя, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва, сталовая, магазін. У 2007 г. 82 гаспадаркі, 201 жыхар, цэнтр СВК «Калгас «Кастрычнік», працуюць клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, магазін. У 2016 г. 199 жыхароў.
ЛІТАРАТУРА
573. Гавриленко, А. Судьба музыканта : [про Ивана Васильевича Рыжанкова, чье детство выпало на годы Великой Отечественной войны] / А. Гавриленко // Крычаўскае жыццё. – 2010. – 21 красавіка. – С. 2.
574. Луты : [вёска ў Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 426—427.
575. Луты : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 696—697.
576. Луты : [легенда пра вёску ў Крычаўскім раёне] // Магілёўшчына : назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў / складанне, запіс, апрацоўка А. М. Ненадаўца. – Мінск : Беларусь, 2002. — С. 287—290.
577. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХIII cтст. / А. А. Мяцельскі. – 2-е выданне, выпраўленае. – Мінск : Беларуская навука, 2014. – С. 210, 272, 281, 634.
У тэксце ёсць згадка пра в. Луты.
578. Рыжанкова, А. Ветэран : [пра Аляксея Яфімавіча Ісаева, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, уражэнца в. Луты] / Антаніна Рыжанкова // Кричевская жизнь. – 2014. — 16 жніўня. — С. 3 : фота.