МАКАЎЕ
МАКАЎЕ – вёска ў Касцюшкавіцкім сельскім Савеце. Паводлепісьмовых крыніц вядома з 18 ст. У 1780 г. сяльцо ў Чэрыкаўскім павеце Магілёўскай губерніі, 6 двароў, 12 жыхароў. У 1897 г. ў Крычаўскай воласці Чэрыкаўскага павета, 26 двароў 174 жыхары. 3 1909 г. дзейнічала школа (народнае вучылішча). У пачатку 1920-х г. на базе дарэвалюцыйнай створана працоўная школа 1-й ступені, дзейнічала бібліятэка. 3 26.4.1919 г. ў Чэрыкаўскім павеце Гомельскай губерніі РСФСР. 3 20.8.1924 г. ў Дарліўскім (з 25.8.1925 г. Касцюшкавіцкі) сельскім Савеце Крычаўскага раёна Калінінскай, з 9.6.1927 г. да 23.7.1930 г. Магілёўскай акруг БССР, з 20.2.1938 г. у Маілёўскай вобласці. У 1930 г. арганізаваны калгас імя Красіна, мелася кузня. У 1940 г. 58 двароў, 289 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 1.10.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У верасні 1943 г. гітлераўцы спалілі 53 двары. Пасля вайны адбудавана. 3 25.12.1962 г. да 6.1.1965 г. ў Мсціслаўскім раёне. У 1986 г. 22 гаспадаркі, 35 жыхароў, у складзе калгаса «Памяць Леніна» (цэнтр – в. Касцюшкавічы), дзейнічала 8-гадовая школа. У 2007 г. 4 гаспадаркі, 7 жыхароў. У 2016 г. 1 жыхар.
Радзіма Казанцавай Іны Андрэеўны (майстра спорту по самба двухкратнай чэмпіёнкі міра і Еўропы).
ЛІТАРАТУРА
586. Макаўе : [вёска ў Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 428.
587. Макаўе : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 687.
588. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХIII cтст. / А. А. Мяцельскі. – 2-е выданне, выпраўленае. – Мінск : Беларуская навука, 2014. – С. 272, 281, 432, 635.
У тэксце ёсць згадка пра в. Макаўе.