МАЛЯЦІЧЫ

     МАЛЯЦІЧЫ – вёска, цэнтр сельса­вета (з 20.8.1924). Паводлепісьмовых крыніц вядома з 1643 г. ў ВКЛ як сяло Малецічы, меўся касцёл. У 1639 г. 13 двароў, 28 жыхароў мужчынскага полу, дзяржаўная ўласнасць. У 1684 г. цэнтр маёнтка і воласці. У 1706 г. мястэчка ў Мсціслаўскім ваяводства, шляхецкая ўласнасць. У Паўночную вайну 1700—21 гг. ў канцы жніўня 1708 г. непадалёку ад вёскі, на р. Чорная Натапа, руская армія пад камандаваннем М. М. Галіцына разграміла авангард шведскай арміі. Шведы страцілі 3 тыс. забітымі, 3 тыс. параненымі. Гэта была першая перамога рускіх войск над шве­дамі, а праз месяц шведскія войскі былі разгромлены пад Лясной. За гэты бой М. Галіцын быў узнагароджаны ордэнам Андрэя Першазванага. У гонар перамогі быў выбіты медаль (захоўваецца ў Крычаўскім краязнаўчым музеі). Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі, Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерніі. Належала архіепіскапу, потым мітрапаліту Станіславу Богуш-Сестранцэвічу, затым удаве генерал-маёра Багушэўскага. У 1780 г. 40 двароў 255 жыхароў. Згадваецца як мястэчка ў статыстычным апісанні губерні ў 1784 г. У 1797 г. дзейнічаў дамініканскі кляштар, у валоданні якога было сяло Людагошч. У 1811 г. мястэчка, уласнасць царквы.
     Прыкметным архітэктурным збудаваннем таго часу быў узведзены з цэглы на сродкі ўладальніка мястэчка Сестранцэвіча касцёл, які ўяўляў сабою копію вядомага сабора святога Пятра ў Рыме, паменшанага ў 32 разы. У 1835 г. гэты кас­цёл пераўтвораны ў праваслаўную царкву. У вайну 1812 г. мястэчка часткова спа­лена. У 1848 г. 32 двары, уладанне каталіцкага архіепіскапа. Побач знаходзіўся аднайменны фальварак, у якім у 1858 г. было 29 двароў, 92 жыхары мужчынскага полу. Памешчык меў у 1859 г. 1334 дзесяцін зямлі, вадзяны млын, піцейны дом. У 1879 г. адкрыта школа (народнае вучылішча), у якой у 1889 г. навучалася 55 хлопчыкаў і 2 дзяўчынкі. У 1880 г. ў мястэчку 62 двары, 327 жыхароў, меліся вадзяны млын, сукнавальня, лячэбніца (адкрыта не пазней 1880), 10 крам, мураваная царква, малітоўная школа. Частка вяскоўцаў займалася кравецкім промыслам. У 1897 г. ў мястэчку 61 двор, 386 жыхароў, паштовая станцыя, хлебазапасны магазін, 34 крамы, у сяле 39 двароў, 270 жыхароў, у фальварку 3 двары, 33 жыхары, вадзяны млын. У 1909 г. ў мястэчку 110 двароў, 428 жыхароў, у сяле 55 двароў, 329 жыхароў у маёнтку 25 жыхароў. У час рэвалюцыі 1905—07 гг. у 1905 г. адбываліся сутычкі сялян з паліцыяй. У 1918 г. створаны савет, партыйная ячэйка і камбед. На базе дарэвалюцыйнай у сяле пачала дзейнічаць працоўная шко­ла 2-й ступені, у мястэчку — працоўная Школа 1-й ступені. Панская зямля была падзелена паміж сялянамі, дом памешчыка аддадзены пад народны дом, а затым пад школу. У ліпені 1918 г. адкрыты дзіцячы сад і 4 дзіцячыя пляцоўкі. 3 26.4.1919 г. ў Чэрыкаўскім павеце Гомельскай губерніі РСФСР. 3 20.8.1924 г. цэнтр сельсавета ў Крычаўскім раёне Калінінскай, з 9.6.1927 г. да 23.7.1930 г. Магілёўскай акруг БССР, з 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. У 1921 г. адкрыта хата-чытальня. 21.2.1921 г. ство­рана сельска-гаспадарчае крэдытнае таварыства, 2.11.1923 г. - кааператыўнае таварыства. У 1924 г. адкрыта бальніца, у 1925 г. пачалі дзейнічаць аддзяленне сувязі і ветэрынарны пункт, у 7-гадовай школе навучаліся дзеці з мястэчка і сяла Маляцічы, вёсак Шчарбачы, Шаёўка, Сарочына, Слабуты, пасёлкаў Шведская Горка, Цалавальнік і навакольных хутароў, а таксама з лясніцтва. У 1926 г. ў сяле 78 двароў, 379 жыхароў, у мястэчку 84 двары, 320 жыхароў. У 1928 г. адкрыты школьны інтэрнат. У пачатку 1930-х г. арганізаваны калгасы «Новае жыццё» (у 1932 г. аб'ядноўваў 52 гаспадаркі) і «Чырвоны араты» (у 1932 г. аб'ядноўваў 31 гаспадарку). У 1935 г. працавалі конная крупадзёрка (заснавана ў 1923 г.), 3 кузні, 2 ваўначоскі, шавецкая арцель. У 1936 г. пабудаваны сель­маг. У 1940 г. 97 двароў, 502 жыхары. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 1.10.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1942 г. гітлераўцы загубілі 75 жыхароў, а ў верасні 1943 г. спалілі вёску, загубілі 210 жыхароў. Вызвалена 1.10.1943 г. войскамі 50-й арміі Бранскага фронту. На фронце загінулі 46 вяскоўцаў. У цэнтры вёскі, у скверы, у памяць аб 330 земляках з вёсак Маляціцкага сельскага савета, якія загінулі па фронце і ў партызанскай барацьбе, у 1975 г. пастаўлена стэла з імёнамі загінуўшых. Пасля вай­ны вёска адбудавана. У 1976 г. далучаны вёскі Шаёўка, Шчарбачы. У 1986 г. 184 гаспадаркі, 464 жыхары, цэнтр калгаса «Запаветы Леніна», дзейнічалі сярэдняя школа, 2 магазіны, клуб, бібліятэка, дзіцячы сад, сярэдняя школа, аддзяленне сувязі, аўтаматычная тэлефонная станцыя, амбулаторыя, ветэрынарны ўчастак, аддзяленне ашчаднага банка, швейная майстэрня, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва. У 2007 г. 172 гаспадаркі, 393 жыхар, у гэтым жа годзе вёска рэарганізавана ў аграгарадок, цэнтр СВК «Бель», працуюць дзіцячы сад—сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, аддзяленні сувязі і АСБ «Беларусбанк», комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва, фельчарска-акушэрскі пункт, спецыяльны дом для адзінокіх і адзінока пражываючых жыхароў. У 2016 г. 416 жыхароў.
     У склад сельсавета ўваходзяць 7 вё­сак і 1 пасёлак. На тэрыторыі сучаснага Маляціцкага сельскага Савета у канцы 1930-х г. меліся вёскі Лукі, Чырвоная Горка, Самулёва, Антонаўка (спалена гітлераўцамі ў Вялікую Айчынную вайну і не адноўлена), Траўка, Шведская Горка, Вузкія Шчарбачы, Дрожджаніцы, якія зараз не існуюць.

 

ЛІТАРАТУРА
597. Архітэктура Беларусі : нарысы эвалюцыі ва ўсходнеславянскім і еўрапейскім кантэксце : у 4 т. Т. 3, кн. 1. Другая палова XVIII – першая палова ХІХ ст. : [в тексте упоминается собор д. Молятичи Кричевского района] / А. І. Лакотка [і інш.] ; навуковы рэдактар А. І. Лакотка. – Мінск : Беларуская навука, 2007. — С. 400.
598. Болдовский, А. Успенская церковь в Молятичах : [история] / Александр Болдовский // Кричевская жизнь. – 2016. — 20 жніўня. — С. 4.
599. Верхнее Поднепровье и Белоруссия. Полное географическое описание нашего Отечества : [в тексте упоминается д. Молятичи] / составители : В. П. Семенов (Тян-Шанский, И. В. Довнар-Запольский, Д. З. Шендрик [и др.]). – Минск : БелЭн, 2006. — С. 342—344 : фото.
600. Владимиров, Д. Будет новоселье : [в агрогородке Молятичи] / Д. Владимиров // Кричевская жизнь. – 2010. – 16 кастрычніка. – С. 4.
601. Владимиров, Д. Приглашает комплексный приемный пункт : [в Молятичах] / Д. Владимиров // Ленінскі клiч. – 2009. – 18 снежня. – С. 1.
602. Власов, Н. Это наша с тобой история : [о Степане Павловиче Яушеве, участнике Великой Отечественной войны, бывшем участковом милиционере Молятичского сельского Совета] / Николай Власов // Кричевская жизнь. – 2015. — 21 сакавіка. — С. 3.
603. Вырво, И. Не зря прожил на земле : [рассказ автора о ветеране труда, работавшим главным инженером колхоза "Запаветы Ленина" Литрееве Викторе Ивановиче ] / И. Вырво // Кричевская жизнь. – 2013. – 19 кастрычніка. – С. 3.
604. Гавриленко, А. Дорога длиною в жизнь : [про ветеранов труда д. Молятичи Валентину Викторовну и Владимира Николаевича Радько ] / А. Гавриленко // Кричевская жизнь. – 2012. – 6 красавіка. – С. 3.
605. Гавриленко, А. Памяти земляка : [первичной организации ОО БРСМ Малятичской СШ Кричевского района присвоено имя воина-интернационалиста Олега Юрченко] / А. Гавриленко // Магілёўскія ведамасці. – 2003. – 3 красавіка. – С. 4.
606. Гаўрыленка, А. Гісторыя, якую піша народ : [успаміны В. С. Пашкоўскай пра вёску Маляцічы ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны] / А. Гаўрыленка // Ленiнскi клiч. – 2002. – 6 чэрвеня. – С. 3.
607. Гісторыя, якую не прыдумаеш : [успамін аб Вялікай Айчыннай вайне былой жыхаркі вёскі Маляцічы Вольгі Фёдараўны Нікеевай] // Ленiнскi клiч. – 2002. – 2 ліпеня. – С. 2.
608. Далецкий, В. "Молятичи – родной мой уголок" : [о Любови Васильевне Ратобыльской – старейшине д. Молятичи] / В. Далецкий // Ленiнскi клiч. –2008. – 14 чэрвеня. – С. 2.
609. Далецкий, В. Новые реалии села : [строительство жилья для тружеников села в агрогородке Молятичи специалистами ДРСУ-198] / В. Далецкий // Кричевская жизнь. – 2010. – 9 кастрычніка. – С. 5.
610. Деревенский праздник : [Молятичи, открытие агрогородка] // Магілёўскія ведамасці. – 2007. — 20 декабря. — С. 3.
611. Домосканова, Н. Бой при Добром : [про бой русских войск со шведами в 1708 году вблизи деревни Молятичи] / Н. Домосканова // Кричевская жизнь. – 2013. – 30 сакавіка. – С. 3.
612. Зигуля, Н. Молятичи – это под Римом? / Н. Зигуля // Могилёвская правда. – 2007. — 19 октября. — С. 18.
613. Кажамяка, У. Мае школьныя гады : [пра вёску Маляцічы] / У. С. Кажамяка // Кажамяка, У. Цяпер і мне ўспомніць можна / У. С. Кажамяка. — Мінск : Зміцер Колас, 2016. — С. 81—131.
614. Каралько, Н. Першая настаўніца : [пра настаўніцу Маляціцкай сярэдняй школы Валянціну Пятроўну Астапенка-Грыгор'еву] / Н. Каралько // Кричевская жизнь. – 2010. – 1 верасня. – С. 2.
615. Карнялюк, К. І было 28 мужчын... : [з гісторыі вёскі Маляцічы] / К. Карнялюк // Ленiнскi клiч. – 2001. – 8 жніўня. – С. 3.
616. Кривошеева, Ю. Моя деревня : [история деревни Молятичи] / Ю. Кривошеева // Ленiнскi клiч. – 2006. – 25 сакавіка. –С. 3.
617. Лістапад, Т. Лепшая старэйшына ў вобласці : [Валянціна Пятроўна Грыгор'ева з Маляціцкага сельскага Савета] / Т. Лістапад // Кричевская жизнь. – 2012. – 2 сакавіка. – С. 1.
618. Малятичи : [деревня Кричевского района] // Без-Корнилович, М. Исторические сведения о примечательнейших местах в Белоруссии / М. О. Без-Корнилович. – Санкт-Петербург, 1885. — С. 228.
619. Малятичи : [деревня Кричевского района] // Жучкевич, В. Города и сёла Белорусской ССР : историко-географические очерки / В. А. Жучкевич. – Минск, 1959. — С. 165.
620. Маляцічы : [вёска ў Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 429—431.
621. Маляцічы : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 697—698.
622. Маляцічы : [вёска ў Крычаўскім раёне] // Культура Беларусі : энцыклапедыя : у 6 т. / галоўны рэдактар В. В. Калістратава. – Мінск, 2014. — Т. 5. — С. 367.
623. Маляцічы : [гісторыя паходжання вёскі] // Слова жывое, роднае, гаворкае…/ У. Юрэвіч. – Мінск , 1992. – С. 238—239.
624. Маркова, С. Безответная любовь епископа Станислава : [Богуш-Сестранцевича] / С. Маркова // Рэспубліка. – 2016. — 15 кастрычніка. — С. 8.
625. Мядзведзеў, А. Хвала рукам, што пахнуць хлебам... : [пра вёску Маляцічы] / А. Мядзведзеў // Ленiнскi клiч. – 1990. – 7 лістапада.
626. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХIII cтст. / А. А. Мяцельскі. – 2-е выданне, выпраўленае. – Мінск : Беларуская навука, 2014. – С. 50, 80, 267, 272, 281, 338, 349, 437, 420, 447, 448, 449, 466, 468, 469, 625, 653, 657, 660.
У тэксце ёсць згадкі пра в. Маляцічы.
627. Павлова, З. Навечно в памяти : [увековечение памяти земляков, погибших в годы Великой Отечественной войны, в агрогородке Молятичи] / З. Павлова // Кричевская жизнь. – 2013. – 27 красавіка. – С. 3.
628. Палітыка, А. Тэлеграма ад касманаўта : [Г. Берагавога, камбайнёру калгаса "Запаветы Леніна" А. Загародняму] / А. Палітыка // Ленінскі кліч. – 1973. — 18 жніўня.
629. Раентава, В. З гісторыі вёскі Маляцічы Крычаўскага раёна / В. П. Раентава // Магілёўская даўніна. – 1994. — № 1. — С. 92—93.
630. Семенов, А. Костел в Молятичах : [история] / А. Семенов // Кричевская жизнь. – 2010. – 10 лістапада. – С. 4.
631. Цітоў, К. Абаронцы Айчыны : [Фёдар Данілавіч Шарай (в. Маляцічы)] / К. Цітоў // Кричевская жизнь. – 2016. — 2 июля. — С.7.
632. Шепшелева, В. Парень из Сорочино : [увековечение памяти воина-афганца Олега Юрченко в Молятичской СШ] / В. Шепшелева // Ленінскі клiч. – 2009. – 14 лютага. – С 2.