МІЛЯЦІНА
МІЛЯЦІНА – вёска ў Бацвінаўскім сельскім Савеце. У 1838 г. вёска (14 рэвізскіх душ), уласнасць памешчыка. Непадалёку быў маёнтак, гаспадар якога ў 1860 г. меў у вёсках Міляцін і Бубеншчына 648 дзесяцін зямлі, вадзяны млын, сукнавальню і карчму. 3 26.4.1919 г. ў Чэрыкаўскім павеце Гомельскай губерніі РСФСР. 3 20.8.1924 г. ў Горацкім (Горкаўскім) сельскім савеце Чэрыкаўскага раёна Калінінскай, з 9.6.1927 г. да 23.7.1930 г. Магілёўскай акруг БССР, з 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. Дзейнічалі хата-чытальня і гурток па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. У 1930 г. арганізаваны калгас імя Варашылава. У 1940 г. 25 двароў, 117 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 2.10.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У верасні 1943 г. гітлераўцы поўнасцю спалілі вёску, загубілі 1 жыхара. На фронце загінулі 2 вяскоўцы. 3 24.6.1960 г. ў Бацвінаўскім сельскім Савеце. У 1986 г. 7 гаспадарак, 17 жыхароў, у складзе калгаса імя А. В. Суворава (цэнтр — в. Сычыкі). У 2007 г. 2 гаспадаркі, 2 жыхары.
ЛІТАРАТУРА
636. Міляціна : [вёска ў Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 431.
637. Міляціна : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 682.