МАЛІНАЎКА

МАЛІНАЎКА – вёска ў Бацвінаўскім сельскім Савеце. Заснавана ў 1920-я г. на былых памешчыцкіх землях як пасёлак. У 1930-я г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У Вялікую Айчынную вай­ну з ліпеня 1941 г. да 1.10.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1986 г. 19 гас­падарак, 49 жыхароў, у складзе калгаса «Звязда» (цэнтр – в. Бацвінаўка). У 2007 г. 10 гас­падарак, 31 жыхар. У 2016 г. 24 жыхары.

ЛІТАРАТУРА
589. Капылова, Г. Мае дарагія вёсачкі... : [успаміны аўтара пра вёску Малінаўка Бацвінаўскага сельскага Савета] / Г. Капылова // Кричевская жизнь. – 2010. – 10 верасня. – С. 3.
590. Капылова, Г. Мае дарагія вёсачкі... : [успаміны аўтара] / Г. Капылова // Кричевская жизнь. – 2010. – 15 верасня. – С. 3.
591. Капылова, Г. Мае дарагія вёсачкі... : [успаміны аўтара пра вёску Малінаўка] / Г. Капылова // Кричевская жизнь. – 2010. – 11 верасня. – С. 5.
592. Малінаўка : [вёска ў Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 428.
593. Малінаўка : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 682.