МАЛЬКАЎКА


МАЛЬКАЎКА – вёска ў Касцюшкавіцкім сельскім Савеце. Паводле пісьмовых крыніц вядома з 18 ст. У 1777 г. в. Малкоўка ў Чэрыкаўскім павеце Магілёўскай губерніі. У 1816 г. 8 двароў, 9 жыхароў, уласнасць памешчыка. Непадалёку быў маёнтак, гаспадар якога ў 1879 г. валодаў 2260 дзесяцінамі зямлі. У 1897 г. ў Камаровіцкай воласці Чэрыкаўскага павета, 16 двароў, 127 жыхароў. У 1909 г. 20 двароў, 171 жыхар, адкрыта школа граматы. 3 26.4.1919 г. ў Чэрыкаўскім павеце Гомельскай губерніі РСФСР. 3 20.8.1924 г. ў Горацкім (Горкаўскім) сельскім Савеце Чэрыкаўскага раёна Калінінскай, з 9.6.1927 г. да 26.7.1930 г. Магілёўскай акруг БССР, з 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. У 1930 г. арганізаваны калгас «Чырвоны пераможац». Дзейнічаў гурток па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. У 1940 г. 19 двароў, 57 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 1.10.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У верасні 1943 г. гітлераўскія карнікі поўнасцю спалілі вёску. Пасля вайны адбудавана. У 1986 г. 4 гаспадаркі, 5 жыхароў, у складзе калгаса «Памяць Леніна» (цэнтр — в. Касцюшкавічы). У 2007 г. 2 гаспадаркі, 3 жыхары. У 2016 г. 2 жыхары.

 

ЛІТАРАТУРА
594. Малькаўка : [вёска ў Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 428.
595. Малькаўка : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 687—688.
596. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХIII cтст. / А. А. Мяцельскі. – 2-е выданне, выпраўленае. – Мінск : Беларуская навука, 2014. – С. 35, 281, 645.
У тэксце ёсць згадка пра в. Малькаўка.