МАСЦІЦКАЯ СЛАБАДА
МАСЦЩКАЯ СЛАБАДА – вёска ў Бацвінаўскім сельскім Савеце. Паводле пісьмовых крыніц вядома з 18 ст. У 1777 г. сяло Слабада Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерніі. У 1858 г. 5 двароў, 39 жыхароў, уласнасць памешчыка. У 1897 г. ў Камаровіцкай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерніі, 21 двор, 158 жыхароў. У 1909 г. 21 двор, 160 жыхароў. 3 26.4.1919 г. ў Чэрыкаўскім павеце Гомельскай губерніі РСФСР. 3 20.8. 1924 г. ў Бацвінаўскім сельскім Савеце Крычаўскага раёна Калінінскай акругі БССР, з 9.6.1927 г. да 23.7.1930 г. Магілёўскай акругі, з 20.2. 1938 г. ў Магілёўскай вобласці. У 1926 г. 59 двароў, 217 жыхароў. Дзейнічалі гурток па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых і хата-чытальня. У 1931 г. арганізаваны калгас імя Леніна (у 1932 г. аб'ядноўваў 39 гаспадарак), які з 1931 г. абслугоўвала Крычаўская МТС. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 1.10.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На фронце загінулі 2 вяскоўцы. 3 25.12.1962 г. да 6.1.1965 г. ў Мсціслаўскім раёне. У 1976 г. да вёскі далучаны пасёлак Шутаўка. У 1986 г. 27 гаспадарак, 47 жыхароў, у складзе калгаса «Звязда» (цэнтр — в. Бацвінаўка). У 2007 г. 13 гаспадарак, 16 жыхароў. У 2016 г. 6 жыхароў.
ЛІТАРАТУРА
633. Масціцкая Слабада : [вёска ў Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 431.
634. Масціцкая Слабада : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 32, 682.
У тэксце згадваецца пра археалагічны помнік каля в. Масціцкая Слабада.
635. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХIII cтст. / А. А. Мяцельскі. – 2-е выданне, выпраўленае. – Мінск : Беларуская навука, 2014. – С. 281, 645.
У тэксце ёсць згадка пра в. Масціцкая Слабада.