МЫШКАВІЧЫ

     МЫШКАВІЧЫ – вёска ў Маляціцкім сельскім Савеце. Паводле пісьмовых крыніц вядома з 18 ст. У 1768 г. вёска і маёнтак Мішкевічы ў Мсціслаўскім ваяводстве ВКЛ, шляхецкая ўласнасць. У 1777 г. в. Мышкавічы Вялікія ў Чэрыкаўскім павеце. У 1780 г. 20 двароў, 92 жыхары, належала архіепіскапу, потым мітрапаліту С. Богуш-Сестранцэвічу, у пачатку 19 ст. – памешчыку С. Р. Мацкевічу, затым яго жонцы. У 1858 г. вёскі Вялікія Мышкавічы (18 двароў, 102 жыхары) і Малыя Мышкавічы (2 двары, 8 жыхароў мужчынскага полу). Памешчык меў тут у 1881 г. 208 дзесяцін зямлі. Частка вяскоўцаў займалася кравецкім промыслам. У 1897 г. ў Маляціцкай воласці Чэрыкаўскага павета, вёскі Вялікія Мышкавічы (28 двароў, 176 жыхароў), Малыя Мышкавічы (3 двары, 32 жыхары) і аколіца Мышкавічы (3 двары, 17 жыхароў). У 1909 г. ў вёсках Мышкавічы Вялікія 38 двароў 181 жыхар, у Мышкавічах Малых 5 двароў, 34 жыхары, у фальварку Мышкавічы 1 двор, 7 жыхароў. 3 26.4.1919 г. ў Чэрыкаўскім павеце Гомельскай губерніі РСФСР. 3 20.8.1924 г. ў Маляціцкім сельскім Савеце Крычаўскага раёна Калінінскай акругі БССР, з 9.6.1927 г. да 26.7.1930 г. Магі¬лёўскай акругі, з 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. Была створана працоўная школа 1-й ступені (у 1921 г. 48 вучняў). Вёскі Мышкавічы Вялікіяі Мышкавічы Малыя ў 1-й палове 1920-х г. склалі адну вёску. У школе навучаліся дзеці з вёсак Мышкавічы і Антонаўка. Дзейнічаў гурток па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. У 1926 г. 51 двор, 276 жыхароў. У 1930 г. арганізаваны калгас «Перамога». У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 1.10.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На фронце загінулі 35 вяскоўцаў. 3 25.12. 1962 г. па 6.1.1965 г. ў Мсціслаўскім раёне. У 1986 г. 34 гаспадаркі, 71 жыхар, у скла¬дзе калгаса «Запаветы Леніна» (цэнтр – в. Маляцічы), дзейнічаў магазін. У 2007 г. 20 гас¬падарак, 34 жыхары. У 2016 г. 23 жыхары.

     ЛІТАРАТУРА
659. Ивкина, Т. Только не ленись : [про жительницу д. Мышковичи Н. А. Семутенко] / Т. Ивкина // Кричевская жизнь. – 2013. – 25 мая. – С. 2.
660. Мышкавічы : [вёска ў Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 433—434.
661. Мышкавічы : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 698.
662. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХIII cтст. / А. А. Мяцельскі. – 2-е выданне, выпраўленае. – Мінск : Беларуская навука, 2014. – С. 272, 282.
У тэксце ёсць згадка пра в. Мышкавічы.
663. Павлова, З. Защищать Родину : [про участника Великой Отечественной войны Дмитрия Максимовича Зайцева, жителя д. Мышковичи] / З. Павлова // Крычаўскае жыццё. – 2010. – 8 мая. – С. 2.
664. Павлова, З. Солдаты Великой Отечественной войны : [Д. М. Зайцев, участник Великой Отечественной войны, из д. Мышковичи] / З. Павлова // Крычаўскае жыццё. – 2014. — 21 мая. — С. 4.