МІХЕЕВІЧЫ
МІХЕЕВІЧЫ – вёска і чыгуначная станцыя на лініі Орша—Клімавічы, у Краснабудскім сельскім Савеце. Паводле пісьмовых крыніц вядома з 1586 г. як сяло ў Крычаўскай воласці ВКЛ, шляхецкая уласнасць. У 1604 г. сяло Крычаўскай дзяржавы, казённая уласнасць. Выхадцы з вёскі былі ў 17 ст. вядомымі майстрамі пушкарскай справы. У 1779 г. ў Клімавіцкім павеце, 36 двароў, 240 жыхароў, уласнасць памешчыка. Непадалёку быў маёнтак, гаспадар якога валодаў у 1830 г. 9341,5 дзесяцінамі зямлі, меў 2 вадзяныя млыны. У 1834 г. 58 двароў, 249 жыхароў. 1857 г. заснавана сукнавальня. У 1880 г. 62 двары, 341 жыхар. Частка вяскоўцаў займалася калёсным промыслам. У 1897 г. ў Хатовіжскай воласці Клімавіцкага навета Магілёўскай губерніі. 81 двор, 506 жыхароў. Меліся вадзяны млын, школа граматы. піцейны дом, у аднайменным фальварку, што быў побач, 10 двароў, 115 жыхароў. У 1904 г. адкрыта земская школа, для якой у тым жа годзе пабудавана памяшканне. У 1909 г. 92 двары, 572 жыхары. 3 26.4.1919 г. ў Чэрыкаўскім павеце Гомельскай губерніі РСФСР. 3 20.8.1924 г. ў Прахораўскім сельскім савеце, з 21.8.1925 г. да 16.7.1954 г. цэнтр сельсавета Крычаўскага раёна Калінінскай, з 9.6.1927 г. да 23.7.930 г. Магілёускай акруг БССР, з 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. На базе дарэвалюцыйнай створана працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1926 г. было 56 вучняў. У 1926 г. 110 двароў, 686 жыхароў У1927 г. для школы пабудавана новае памяшканне. Дзейнічаў гурток па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. У 1931 г. арганізаваны калгас «Колас», які ў 1932 г. аб'ядноўваў 62 гаспадаркі. У час калектывізацыі кулакі загубілі камсамолку Д. Пасканную. 3 сярэдзіны 1930-х г. працавала хлебапякарня, дзейнічаў фельчарскі пункт. У 1940 г. 120 двароў, 310 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну з жніўня 1941 г. да 30.9.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У вёсцы дзейнічала падпольная група, якую ўзначальваў камсамолец А. М. Крупадзёраў. Маладыя патрыёты падарвалі цягнік з дзвюма платформамі, вывелі са строю цягнік з майстэрнямі па рамонце чыгункі, пашкодзілі ў многіх месцах чыгуначнае палатно на лініі Крычаў—Клімавічы. У верасні 1943 г. гітлераўцы спалілі 85 двароў. Пасля вайны адбудавана. 48 вяскоўцаў загінулі на фронце. 3 16.7.1954 г. ў Краснабудскім сельскім Савеце. У 1986 г. 115 гаспадарак, 268 жыхароў, у складзе саўгаса «Крычаўскі» (цэнтр – в. Бель), дзейнічалі клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, магазін. У 2007 г. 87 гаспадарак, 170 жыхароў, працавалі магазін, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт. Непадалёку ад вёскі размешчана радовішча цэментнага мелу (разведаныя запасы 85,6 млн.т).
ЛІТАРАТУРА
641. Азаренок, В. По следам боевой славы : [про М. И. Семина, участника Великой Отечественной войны, уроженца д. Михеевичи] / Виктория Азаренок // Веснік Магілева. – 2014. — 15 октября. — С. 7 : фото.
642. Близнюк, А. От "Шарманки" до суперэлектровоза : [построена новая железнодорожная станция Михеевичи в Кричевском районе, проведена реконструкция станции Кричев] / А. Близнюк // Могилевская правда. – 2012. — 2 ноября. — С. 14.
643. Болдовский, А. Первая "ласточка" : [введение в строй подстанции Михеевичи для нового цементного завода в районе месторождения мела Каменка] / А. Болдовский // Магiлёўскiя ведамасцi. – 2012. – 7 чэрвеня. – С. 4.
644. Болдовский, А. Фронтовой водитель : [про Владимира Павловича Бринчика, ветерана Великой Отечественной войны, уроженца д. Михеевичи] / Александр Болдовский // Болдовский, А. Ветераны : в 3 кн. / Александр Болдовский. – Могилев, 2010. — Кн. 2, ч. 1 : Прославились в боях и труде. — С. 40—41.
645. Далецкий, В. Будет станция Михеевичи : [новая железнодорожная станция] / В. Далецкий // Ленінскі клiч. – 2009. – 28 лістапада. – С. 1.
646. Долготович, Б. Д. Долбоносов Тимофей Афанасьевич : [полковник, уроженец д. Михеевичи Кричевского района] / Б. Д. Долготович // Долготович, Б. Д. Объединенная белорусская военная школа — кузница кадров / Б. Д. Долготович. – Минск, 2011. — С. 87.
647. Іваноў, А. ... А ў іх колькасць жывёлы павялічваецца : [пра ферму ў в. Міхеевічы] / А. Іваноў // Ленiнскi клiч. – 1996. – 14 верасня.
648. Марозава, Н. Салдат рэвалюцыі : [пра ўдзельніка Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі Іосіфа Елісеевіча Сёміна, жыхара вёскі Міхеевічы] / Н. Марозава // Ленінскі кліч. – 1980. – 19 ліпеня.
649. Мельнікаў, М. Пасканныя паміралі ў барацьбе : [пра Д. Пасканную з в. Міхеевічы, першую камсамолку, сакратара калгаса, загінуўшую ў 1931 г. ад рукі бандытаў] / М. Мельнікаў // Ленiнскi клiч. – 1969. – 4 верасня.
650. Міхеевічы : [вёска ў Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У.Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 432—433.
651. Міхеевічы : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 701.
652. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХIII cтст. / А. А. Мяцельскі. – 2-е выданне, выпраўленае. – Мінск : Беларуская навука, 2014. – С. 34, 208, 211, 212, 267, 272, 282, 432, 626.
У тэксце ёсць згадка пра в. Міхеевічы.
653. Наваселле ў клубе : [аб урачыстым адкрыцці новага клуба ў в. Міхеевічы саўгаса "Крычаўскі"] // Ленінскі кліч. – 1975. — 11 студзеня.
654. Патапенка, Р. Полымя над Сожам: з гісторыі раённай партыйнай арганізацыі : [падпольныя групы ў Міхеевіцкім і Баеўскім сельсаветах] / Р. Патапенка // Ленiнскi клiч. – 1991. – 8 студзеня. – С. 2—3.
655. Прахарэнка, Д. Не спіцца толькі ветэрану : [аб удзельніку Кастрычніцкай рэвалюцыі, грамадзянскай і Айчыннай войн, удзельніку калектывізацыі ў вёскі Міхеевічы, І. Е. Сёміну] / Д. Прахарэнка // Ленiнскi клiч. – 1969. – 15 сакавіка.
656. Примак, И. Станция Михеевичи: масштаб преобразований : [о железно-дорожной станции в Кричевском районе] / Ирина Примак // Железнодорожник Белоруссии. – 2012. — 11 августа. — С. 2.
657. Цітоў, К. Абаронцы Айчыны : [ураджэнцы Крычаўскага раёна Цімафей Апанасавіч Даўбаносаў (в. Міхеевічы)] / К. Цітоў // Кричевская жизнь. – 2016. — 2 июля. — С.7.