МШАНЫ
МШАНЫ – былы пасёлак у Маляціцкім сельскім Савеце. Заснаваны ў
1920-я г. на былых памешчыцкіх землях. У 1930-я г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 1.10.1943 г. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1986 г. 1 гаспадарка, 1 жыхар, у складзе калгаса «Вялікі Кастрычнік» (цэнтр – в. Луты).
ЛІТАРАТУРА
658. Мшаны : [былы пасёлак у Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 433.