НАНАСКАВА
НАНАСКАВА – вёска ў Краснабудскім сельскім Савеце. Паводле пісьмовых крыніц вядома з пачатку 19 ст. У 1811 г. ў Клімавіцкім павеце Магілёўскай губерніі, 3 двары, 18 жыхароў мужчынскага полу, уласнасць памешчыка. У 1850 г. 5 двароў 26 жыхароў мужчынскага полу. У 1897 г. ў Хатовіжскай воласці Клімавіцкага павета Магілёўскай губерніі, 12 двароў, 81 жыхар. У 1909 г. 14 двароў 102 жыхары. 3 26.4.1919 г. ў Чэрыкаўскім павеце Гомельскай губерніі РСФСР. 3 20.8.1924 г. ў Прахораўскім, з 21.8.1925 г. ў Зарубецкім сельсаветах Крычаўскага раёна Калінінскай, з 9.6.1927 г. да 26.7.1930 г. Магілёўскай акруг БССР, з 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. У пачатку 1920-х г. адкрыта працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1926 г. было 24 вучні. Дзейнічаў пункт па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. У 1926 г. 24 двары, 127 жыхароў. У 1931 г. арганізаваны калгас «Чырвоны Асцёр», які ў 1932 г. аб'ядноўваў 10 гаспадарак. У Вялікую Айчынную вайну з жніўня 1941 г. да 29.9.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 3 вяскоўцы загінулі на фронце. 3 16.7.1959 г. ў Краснабудскім сельскім савеце. У 1986 г. 13 гаспадарак, 19 жыхароў, у складзе саўгаса «Дзягавічы» (цэнтр – в. Дзягавічы). У 2007 г. 3 гаспадаркі, 5 жыхароў. У 2016 г. 3 жыхары.
ЛІТАРАТУРА
665. Балдоўскі, А. Птушкі вярнуцца. А людзі? : [сёняшняе жыццё вёскі Нанаскава] / А. Балдоўскі // Ленiнскi клiч. – 1994. – 5 кастрычніка.
666. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХIII cтст. / А. А. Мяцельскі. – 2-е выданне, выпраўленае. – Мінск : Беларуская навука, 2014. – С. 50.
У тэксце ёсць згадка пра в. Наноскава.
667. Нанаскава : [вёска ў Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 434.
668. Нанаскава : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 701.
669. Паданне аб Нанаскаве // Ленінскі кліч. – 1991. – 11 верасня.
670. Шиманский, М. Танк "Подарок сыну" : [воспоминания ветерана Великой Отечественной войны, уроженца д. Наносково Д. А. Палатенко] / М. Шиманский // Рэспублiка. – 2010. – 15 красавіка. – С. 7.