НІЗКІ

     НІЗКІ – вёска ў Лабковіцкім сельскім Савеце. Паводле пісьмовых крыніц вядома з 18 ст. У 1780 г. сяльцо ў Чэрыкаўскім па­веце Магілёўскай губерніі, 1 двор, 8 жыхароў. Памешчык меў у 1876 г. ў вёсках Нізкі і Міхалін 2000 дзесяцін зямлі. У 1897 г. фальварак у Маляціцкай воласці Чэрыкаўскага павета, 7 двароў, 65 жыхароў. У 1909 г. пасёлак (20 двароў 112 жыхароў) і маён­так (34 жыхары). 3 26.4.1919 г. ў Чэрыкаўскім павеце Гомельскай губерніі РСФСР. 3 20.8.1924 г. ў Паланіцкім сельскім Савеце Крычаўскага раёна Калінінскай, з 9.6.1927 г. да 23.7.1930 г. Магілёўскай акруг БССР, з 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. Дзейнічала 4-гадовая школа. У 1926 г. 43 двары, 281 жыхар. У 1930 г. арганізаваны калгас «Камінтэрн», працавалі кузня па рамонце сельска-гаспадарчага інвентару і маслазавод. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г.да 1.10.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На фронце загінулі 2 вяскоўцы. 3 24.6.1960 г. ў Лабковіцкім сельскім Савеце. 3 25.12.1962 г. да 6.1.1965 г. ў Мсціслаўскім раёне. У 1986 г. 29 гаспада­рак, 63 жыхары, у складзе калгаса імя XXII з'езда КПСС (цэнтр – в. Бель), дзейнічалі бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, магазін. У 2007 г. 20 гас­падарак, 42 жыхары.

ЛІТАРАТУРА
671. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХIII cтст. / А. А. Мяцельскі. – 2-е выданне, выпраўленае. – Мінск : Беларуская навука, 2014. – С. 282, 646.
У тэксце ёсць згадка пра в. Нізкі.
672. Нізкі : [вёска ў Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 434.
673. Нізкі : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 694—695.