ПАД’ЯЛЕЦКІ
ПАД'ЯЛЕЦКІ – пасёлак у Касцюшкавіцкім сельскім Савеце. Заснаваны ў пачатку 1920-х г. на былых памешчыцкіх землях. Уваходзіў у Паланіцкі сельскі Савет Крычаўскага раёна. У 1940 г. 10 двароў, 46 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 1.10.1943 г. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У верасні 1943 г. гітлераўцы поўнасцю спалілі пасёлак, загубілі 2 жыхароў. Пасля вайны адбудаваны. У 1986 г. 9 гаспадарак, 19 жыхароў, у складзе калгаса імя XXII з'езда КПСС (цэнтр – в. Бель). У 2007 г. 6 гаспадарак, 9 жыхароў.
ЛІТАРАТУРА
681. Пад’ялецкі : [пасёлак у Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 435.
682. Пад’ялецкі : [пасёлак] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 688.