ПАДАСІНКІ

     ПАДАСІНКІ – вёска ў Лабковіцкім сельскім Савеце. Заснавана ў  1920-я гады на былых памешчыцкіх землях. У 1930-я г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 1.10.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1986 г. 21 гаспадарка, 41 жыхар, у складзе калгаса «Сацыя­лістычны шлях» (цэнтр – в. Званаўка). У 2007 г. 21 гаспадарка, 41 жыхар. У 2016 г. 31 жыхар.

ЛІТАРАТУРА
677. Падасінкі : [вёска ў Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 435.
678. Падасінкі : [вёска ў Крычаўскім раёне] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 695.