ПАДУДАГА

     ПАДУДАГА – пасёлак у Бацвінаўскім сельскім Савеце. Заснаваны ў пачатку 1920-х г. 3 17.7.1924 г. ў Крычаўскім раёне. У 1930-я г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 1.10.1943 г. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1986 г. 6 гаспадарак, 2 жыхары, у складзе калгаса імя А. В. Суворава (цэнтр – в. Сычыкі). У 2007 г. 2 гаспадаркі, 2 жыхары. У 2016 г. 2 жыхары.

ЛІТАРАТУРА
679. Падудага : [пасёлак у Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 435.
680. Падудага : [пасёлак] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 682.