ПАКЛАДЫ
ПАКЛАДЫ – вёска ў Касцюшкавіцкім сельскім Савеце. За 0,5 км на паўночны усход ад вёскі захавалася паселішча жалезнага веку і сярэдневякоўя, на паўднёва-ўсходняй ускраіне, уздоўж правага берага р. Сож – могільнік (11 насыпаў), на паўночны усход – курган, што сведчыць аб засяленні гэтых месц у глыбокай старажытнасці. Паводле пісьмовых крыніц вёска вядома ў ВКЛ з 18 ст. У 1768 г. маёнтак у Мсціслаўскім ваяводстве, шляхецкая уласнасць. 3 1772 г. ў Расійскай імперыі ў Чэрыкаўскім павеце Магілёўскай губерніі. У 1780 г. сяльцо (9 двароў, 45 жыхароў). У 1858 г. 20 жыхароў, уласнасць памешчыка. У 1897 г. вёска (5 двароў, 22 жыхары), аднайменная аколіца (2 двары, 15 жыхароў) і фальварак (2 двары, 20 жыхароў заезны дом) у Крычаўскай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерніі. У 1909 г. ў вёсцы 5 двароў, 34 жыхары, у аколіцы 20 двароў, 149 жыхароў, у фальварку 1 двор, 4 жыхары. У 1919 г. ў былым маёнтку створана арцель «Брацкая праца». 3 26.4.1919 г. ў Чэрыкаўскім павеце Гомельскай губерніі РСФСР, з 20.8.1924 г. ў Сакольніцкім сельскім Савеце Крычаўскага раёна Калінінскай, з 9.6.1927 г. да 23.7.1930 г. Магілёўскай акруг БССР, з 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. У 1926 г. 31 двор, 168 жыхароў. Дзейнічалі працоўная школа 1-й ступені (у 1926 г. 37 вучняў) і гурток па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. У 1930 г. арганізаваны калгас імя Варашылава. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 30.9.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На фронце загінулі 8 вяскоўцаў. 3 16.7.1954 г. ў Касцюшкавіцкім сельскім Савеце Крычаўскага раёна. 3 25.2.1962 г. па 6.1.1965 г. ў Мсціслаўскім раёне. У 1986 г. 66 гаспадарак, 156 жыхароў, у складзе калгаса «Запаветы Леніна» (цэнтр – в. Сакольнічы), дзейнічалі клуб, магазін. У 2007 г. 52 гаспадаркі, 116 жыхароў, працавалі клуб, магазін. У 2016 г. 101 жыхар.
На паўднёва-заходняй ускраіне вёскі размешчана радовішча мелу Забялышанскае поле (разведаныя запасы 37,9 млн. т).
ЛІТАРАТУРА
683. Заблоцкая, Л. Зімовы цвет чаромхі : [аб стварэнні калгаса ў вёсцы Паклады] / Л. Заблоцкая // Ленiнскi клiч. – 1970. – 12 лютага.
684. Колосов, А. Материалы раскопок : [Поклады-2] / А. В. Колосов // Колосов А. В. Археологические древности Могилевского Посожья / А. В. Колосов. – Могилев, 2009. — С. 7—27.
685. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХIII cтст. / А. А. Мяцельскі. – 2-е выданне, выпраўленае. – Мінск : Беларуская навука, 2014. – С. 80, 282, 647.
У тэксце ёсць згадка пра в. Паклады.
686. Паклады : [вёска ў Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 436.
687. Паклады : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 32, 42, 688.
У тэксце згадваецца пра археалагічны помнік каля в. Паклады.
688. Паклады, курган і курганны могільнік, селішча // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць / рэдакцыйная калегія: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : Беларуская Савецкая Энцыклапедыя, 1986. — С. 281.