ПАЛАНІЦА
ПАЛАНІЦА – вёска ў Лабковіцкім сельскім Савеце. Паводле пісьмовых крыніц вядома з 1560 г. як сяло ў Крычаўскай воласці ВКЛ, у валоданні шляхціца, мелася царква. У 1586 г. сяло ў Мсціслаўскай воласці, дзяржаўная уласнасць. У 1678 г. маёнтак у Мсціслаўскім ваяводства, шляхецкая уласнасць. У 1742 г. дзяржаўны маёнтак у Мсціслаўскім ваяводстве. У 1748 г. ў Мсціслаўскім павеце, 20 двароў, каралеўскае ўладанне. У 1780 г. ў Чэрыкаўскім павеце, 38 двароў, 228 жыхароў. У 1816 г. 35 двароў, 204 жыхары. У 1882 г. пабудавана з дрэва царква. Меўся хлебазапасны магазін (адкрыты не пазней 1882). У 1885 г. ў Кашанскай воласці Чэрыкаўскага павета, 35 двароў, 214 жыхароў. У 1897 г. 80 двароў 334 жыхары. У 1888 г. адкрыта царкоўна-прыходская школа, памяшканне для якой пабудавана ў тым жа годзе. У 1909 г. ў Маляціцкай воласці Чэрыкаўскага павета, 60 двароў, 356 жыхароў. 3 26.4.1919 г. ў Чэрыкаўскім павеце Гомельскай губерніі РСФСР. 3 20.8.1924 г. цэнтр сельсавета Крычаўскага раёна Калінінскай, з 9.6.1927 г. да 23.7.1930 г. Магілёўскай акруг БССР, з 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. На базе дарэвалюцыйнай створана працоўная школа 1-й ступені імя Леніна, у якой у 1925 г. было 65, а ў 1926 г. 96 вучняў з вёсак Паланіца, Брадок і навакольных хутароў. 3 1925 г. дзейнічалі хата-чытальня і гурток па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. У 1926 г. 92 двары, 511 жыхароў. У 1931 г. арганізаваны калгас «Чырвоны Май», які ў 1932 г. аб'ядноўваў 38 гаспадарак, працавала кузня. Абслугоўвала калгас Крычаўская МТС. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г.да 1.10.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На фронце загінулі 5 вяскоўцаў. У цэнтры вёскі ў брацкай магіле пахаваны 93 савецкія воіны, якія загінулі ў 1941—43 гг. 3 1960 г. ў Лабковіцкім сельскім Савеце. 3 25.12.1962 г. да 6.1.1965 г. ў Мсціслаўскім раёне. У 1986 г. 30 гаспадарак, 43 жыхары, у складзе калгаса імя XXII з'езда КПСС (цэнтр – в. Бель), дзейнічала аддзяленне сувязі. У 2007 г. 9 гаспадарак, 10 жыхароў.
ЛІТАРАТУРА
689. Анціпенка, Л. Паланіца : [вёскі-юбіляры] / Л. Анціпенка // Ленiнскi клiч. – 2005. – 16 красавіка. – С. 6.
690. Болдовский, А. Защищал сержант столицу / Александр Болдовский // Болдовский, А. Ветераны : в 3 кн. / Александр Болдовский. – Могилев, 2009. — Кн. 1. Победили врага и разруху. — С. 226—228.
Статья о боевом пути Степана Трофимовича Шапченко, ветерана
войны и труда, из д. Полоница Кричевского района.
691. Далецкий, В. Живая память / В. Далецкий // Ленінскі клiч. – 2009. – 10 ліпеня. – С. 2.
Воспоминания ветерана труда Ольги Зосимовны Останькович о
Полоницкой средней школе.
692. Кавалёў, Р. Рэха рэвалюцыі 1905 года : [успаміны аб падзеях 1905 года у вёсцы Паланіца] / Р. Кавалёў // Святло Кастрычнiка. – 1965. – 21 студзеня.
693. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХIII cтст. / А. А. Мяцельскі. – 2-е выданне, выпраўленае. – Мінск : Беларуская навука, 2014. – С. 210, 267, 272, 282, 420, 437, 627, 657.
У тэксце ёсць згадка пра в. Палоная (Паланіца).
694. Паланіца : [вёска ў Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 436—437.
695. Паланіца : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 695.
696. Хромов, С. Через годы воспоминаний : [про ветерана Великой Отечественной войны Александра Ивановича Якубенко, уроженца д. Полоница] / С. Хромов // Ленінскі клiч. – 2009. – 25 жніўня. – С. 8.