ПАЎЛАВІЧЫ
ПАЎЛАВІЧЫ – вёска ў Лабковіцкім сельскім савеце. Паводле пісьмовых крыніц вядома з 18 ст. У 1777 г. вёска ў Чэрыкаўскім павеце Магілёўскай губерніі. У 1811 г. ў Чэрыкаўскім павеце, 10 двароў, 29 жыхароў мужчынскага полу, дзяржаўная уласнасць. 3 1880 г. непадалёку ад вёскі былі 2 невялікія маёнткі. У 1897 г. ў Маляціцкай воласці Чэрыкаўскага павета, 24 двары, 195 жыхароў. У 1919 г. адкрыта працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1931 г. было 39 вучняў. 3 26.4.1919 г. ў Чэрыкаўскім павеце Гомельскай губерніі РСФСР. 3 20.8.1924 г. ў Бельскім сельскім Савеце Крычаўскага раёна Калінінскай, з 9.6.1927 г. да 26.7.1930 г. Магілёўскай акруг БССР, з 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. У 1926 г. 41 двор, 223 жыхары. У 1931 г. арганізаваны калгас «Чырвоны прамень» (у 1932 г. аб'ядноўваў 37 гаспадарак), які з 1931 г. абслугоўвала Крычаўская МТС. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 1.10.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На фронце загінулі 2 вяскоўцы. 3 16.7.1954 г. ў Лабковіцкім сельскім савеце. 3 25.12.1962 г. да 6.1.1965 г. ў Мсціслаўскім раёне. У 1986 г. 28 гаспадарак, 50 жыхароў, у складзе калгаса імя XXII з'езда КПСС (цэнтр – в. Бель). У 2007 г. 15 гаспадарак, 30 жыхароў. У 2016 г. 21 жыхар.
ЛІТАРАТУРА
697. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХIII cтст. / А. А. Мяцельскі. – 2-е выданне, выпраўленае. – Мінск : Беларуская навука, 2014. – С. 267, 272, 282, 635.
У тэксце ёсць згадка пра в. Паўлавічы.
698. Паўлавічы : [вёска ў Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 437.
699. Паўлавічы : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 695.
700. Подлипская, Т. К родным истокам : [про дом Светланы и Михаила Артемовых в деревне Павловичи] / Татьяна Подлипская // Магілёўскія ведамасці. – 2014. — 10 кастрычніка. — С. 12.