ПЕРШАКРЫЧАЎСКІ
ПЕРШАКРЫЧАЎСКІ – пасёлак у Касцюшкавіцкім сельскім Савеце. За 0,5 км на паўночны усход ад пасёлка захаваўся старажытны курганны могільнік (7 насыпаў), які сведчыць аб засяленні гэтых месц у далёкай старажытнасці. Сучасны пасёлак узнік у 1920-х г. на былых памешчыцкіх землях, уваходзіў у Сакольніцкі сельскі Савет Крычаўскага раёна Калінінскай, з 9.6.1927 г. да 26.7.1930 г. Магілёўскай акруг, з 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. У 1926 г. 37 двароў, 186 жыхароў. У 1931 г. арганізаваны калгас імя Блюхера. У Вялікую Айчынную вайну з леняп. 1941 г. да 30.9.1943 г. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На фронце загінула 8 пасялкоўцаў. 3 16.7.1954 г. ў Касцюшкавіцкам сельскім Савеце Крычаўскага раёна. 3 25.12.1962 г. да 6.1.1965 г. ў Мсціслаўскім раёне. У 1986 г. 39 гаспадарак, 78 жыхароў, у складзе калгаса «Запаветы Леніна» (цэнтр – в. Сакольнічы). У 2007 г. 26 гаспадарак, 56 жыхароў.
ЛІТАРАТУРА
701. Першакрычаўскі : [пасёлак ў Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 437.
702. Першакрычаўскі : [пасёлак] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 688—689.