ПЕСЬКАВІЧЫ

      ПЕСЬКАВІЧЫ – вёска ў Лабковіцкім сельскім Савеце. Паводле пісьмовых крыніц вядома з 1604 г. як сяло Крычаўскай дзяржавы ВКЛ, казённая ўласнасць. У 1747 г. ў Крычаўскім старостве, 2 двары. У 1759 г. ў Мсціслаўскім ваяводстве, шляхецкая ўласнасць. У 1780 г. ў Чэрыкаўскім павеце Магілёўскай губерніі, 10 двароў 55 жыхароў. Мясцовы памешчык меў тут у 1841 г. 120 дзесяцін зямлі. У 1897 г. 1 двор, 5 жыхароў. У 1909 г. ў Маляціцкай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерніі, 2 двары, 20 жыхароў. 3 26.4.1919 г. ў Чэрыкаўскім паве­це Гомельскай губерніі РСФСР. 3 20.8.1924 г. ў Бельскім сельскім Савеце Крычаўскага раёна Калінінскай, з 9.6.1927 г. да 26.7.1930 г. Магілёўскай акруг БССР, з 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. У 1926 г. 18 двароў, 105 жыхароў. У 1930-я г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 1.10.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На фронце загінулі 3 вяскоўцы. 3 16.7.1954 г. ў Лабковіцкім сельскім Савеце. У 1962-65 гг. у Мсціслаўскім раёне. У 1986 г. 21 гаспадарка, 40 жыхароў у складзе калгаса імя XXII з'езда КПСС (цэнтр — в. Бель). У 2007 г. 11 гаспадарак, 23 жыхары. У 2016 г. 15 жыхароў.

ЛІТАРАТУРА
703. Гавриленко, А. Никто не забыт... : [братская могила солдат, погибших в начале войны, в д. Песьковичи] / А. Гавриленко // Ленінскі клiч. – 2009. – 31 кастрычніка. – С. 1.
704. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII-ХIII cтст. / А. А. Мяцельскі. – 2-е выданне, выпраўленае. – Мінск : Беларуская навука, 2014. – С. 138, 208, 209, 210, 211, 262, 267, 272, 282, 618, 635.
У тэксце ёсць згадка пра в. Пескавічы.
705. Песькавічы : [вёска ў Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 437—438.
706. Песькавічы : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 695.