ПЛЕШЧЫНА
ПЛЕШЧЫНА – вёска ў Маляціцкім сельскім савеце. Паводле пісьмовых крыніц вядома з 1706 г. як веска ў складзе маёнтка Маляцічы, у Мсціслаўскім ваяводстве ВКЛ, шляхецкая ўласнасць. У 1780 г. 14 двароў, 81 жыхар, належала архіепіскапу, потым мітрапаліту С. Богуш-Сестранцэвічу. У 1834 г. ў Чэрыкаўскім павеце, 68 жыхароў. У 1858 г. 12 двароў, 71 жыхар, уласнасць памешчыка. Меўся вадзяны млын. У 1880 г. 14 двароў, 68 жыхароў. Частка вяскоўцаў займалася кравецкім промыслам. У 1897 г. ў Маляціцкай воласці Чэрыкаўскага павета, 20 двароў, 143 жыхары. У 1909 г. 23 двары, 161 жыхар. У 1918 г. адкрыта школа, у якой у 1925 г. было 47 вучняў з в. Плешчына і пасёлкаў Селішча, Ліпаўка, Малееўка, Ракаўка. 3 26.4.1919 г. ў Чэрыкаўскім павеце Гомельскай губерніі РСФСР. 3 20.8.1924 г. ў Маляціцкім сельскім Савеце Крычаўскага раёна Калінінскай, з 9.6.1927 г. да 26.7.1930 г. Магілёўскай акруг БССР, з 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. У 1926 г. 38 двароў, 205 жыхароў. Дзейнічаў гурток па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. У 1931 г. арганізаваны калгас «Чырвоны лётчык». У 1940 г. 50 двароў, 249 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 1.10.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У верасні 1943 г. гітлераўцы спалілі 43 двары, загубілі 6 жыхароў. На фронце загінулі 26 вяскоўцаў. Пасля вайны адбудавана. 3 25.12.1962 г. да 6.1.1965 г. ў Мсціслаўскім раёне. У 1986 г. 21 гаспадарка, 43 жыхары, у складзе калгаса «Запаветы Леніна» (цэнтр – в. Маляцічы). У 2007 г. 8 гаспадарак, 9 жыхароў. У 2016 г. 2 жыхары.
ЛІТАРАТУРА
707. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХIII cтст. / А. А. Мяцельскі. – 2-е выданне, выпраўленае. – Мінск : Беларуская навука, 2014. – С. 282, 646.
У тэксце ёсць згадка пра в. Плешчына.
708. Плешчына : [вёска ў Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 438.
709. Плешчына : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 698.