ПРАХОРАЎКА

     ПРАХОРАЎКА – вёска ў Краснабудскім сельскім Савеце. Паводле пісьмовых крыніц вядома з 18 ст. У 1747 г. веска (11 двароў), дзяржаўная ўласнасць у Крычаўскім старостве. У 1779 г. 19 двароў, 130 жыхароў, уласнасць памешчыка. У 1816 г. 18 двароў, 86 жыхароў. У 1834 г. 17 двароў, 82 жыхары. У 1880 г. 27 двароў, 165 жыхароў. Частка вяскоўцаў займалася калёсным і кавальскім промысламі. У 1897 г. ў Хатовіжскай воласці Клімавіцкага павета Магілёўскай губерніі, 35 двароў, 256 жыхароў. У 1909 г. 38 двароў, 302 жыхары. 3 26.4.1919 г. ў Чэрыкаўскім павеце Гомельскай губерніі РСФСР. 3 20.8.1924 г. цэнтр сельсавета, з 21.8.1925 г. ў Зарубецкім сельскім Савеце Крычаўскага раёна Калінінскай, з 9.6.1927 г. да 23.7.1930 г. Магілёўскай акруг БССР, з 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. 1.1.1925 г. адкрыта 4-гадовая школа, у якой было 45 вучняў, у 1927 г. для школы пабудавана памяшканне, мелася бібліятэка. У 1926 г. 67 двароў, 409 жыхароў. У 1931 г. арганізаваны калгас «Ударнік», які ў 1932 г. аб'ядноўваў 32 гаспадаркі, мелася кузня. У Вялікую Айчынную вайну з жніўня 1941 г. да 30.9.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На фронце загінула 20 вяскоўцаў. 3 16.7.1954 г. ў Краснабудскім сельскім Савеце. 3 25.12.1962 г. да 6.1.1965 г. ў Клімавіцкім раёне. У 1986 г. 49 гаспадарак, 93 жыхары, у складзе саўгаса «Дзягавічы» (цэнтр – в. Дзягавічы). У 2007 г. 25 гас­падарак, 43 жыхары, працаваў магазін. У 2016 г. 33 жыхары.
     За 2,2 км на паўднёвы захад ад вёскі размешчана радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу (разведаныя запасы 503 тыс. м3).

ЛІТАРАТУРА
710. Гавриленко, А. Боевая молодость : [про ветерана Великой Отечественной войны Ивана Дмитриевича Чупрукова, уроженца д. Прохоровка] / А. Гавриленко // Ленінскі клiч. – 2009. – 25 жніўня.
711. Далецкий, В. Они сражались за Родину : [про нашего земляка, участника Великой Отечественной войны Ивана Дмитриевича Чупрукова] / В. Далецкий // Кричевская жизнь. – 2011. – 2 ліпеня. – С. 5.
712. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХIII cтст. / А. А. Мяцельскі. – 2-е выданне, выпраўленае. – Мінск : Беларуская навука, 2014. – С. 282, 647.
У тэксце ёсць згадка пра в. Прохараўка.
713. Прахораўка : [вёска ў Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 438—439.
714. Прахораўка : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 701—702.
715. Тутькин Федор Трифонович : [репрессирован в 1920-50 гг. на территории Республики Казахстан, уроженец д. Прохоровка Кричевского района] // Возвращенные из небытия / составители Л. В. Пакуш, В. М. Лившиц. – Горки, 2004. — С. 125