ПРЫГАЎКА

     ПРЫГАЎКА – вёска ў Касцюшкавіцкім сельскім Савеце. Паводле пісьмовых крыніц вядома з пачатку 19 ст. У 1811 г. ў Чэрыкаўскім паве­це, 6 двароў, 16 жыхароў мужчынскага полу, уласнасць памешчыка. У 1897 г. ў Крычаўскай воласці Чэрыкаўскага павета, 14 двароў, 112 жыхароў. У 1909 г. 17 двароў, 152 жыхары. 3 26.4.1919 г. ў Чэрыкаўскім павеце Гомельскай губерніі РСФСР. 3 20.8. 1924 г. ў Сакольніцкім сельскім Савеце Крычаўскага раёна Калінінскай, з 9.6.1927 г. да 23.7.1930 г. Магілёўскай акруг БССР, з 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. У пачатку 1920-х г. адкрыта працоўная школа 1-й ступені, дзе навучаліся дзеці з вёсак Прыгаўка, Свадкавічы і навакольных хутароў. У 1926 г. 49 двароў, 185 жыхароў. У 1930-я г. вяскоўцы аб'ядналіся ў калгас. У Вялікую Айчынную вай­ну з ліпеня 1941 г. да 30.9.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Вясковец Г. Ю. Давыдзенка быў камісарам 8-га партызанскага атрада імя М.Н.Селіваненкі брыгады імя А. Ф. Данукалава, якая дзейнічала ў Віцебскай вобласці. На фронце загінулі 6 вяскоўцаў. 3 1954 г. ў Касцюшкавіцкім сельскім Савеце, у 1962—65 гг. у Мсціслаўскім раёне. У 1986 г. 40 гаспадарак, 83 жыхары, у складзе калгаса «Запаветы Леніна» (цэнтр – в. Сакольнічы). У 2007 г. 20 гаспа­дарак, 45 жыхароў. У 2016 г. 21 жыхар.
     Радзіма Старавойтава Міхаіла Карпавіча, генеральнага дырэктара ААТ “Волжскі Аргсінтэз”, кандыдата хімічных навук, сапраўднага члена Акадэміі праблем дыпламатычных навук і міжнародных зносін, сапраўднага члена-карэспандэнта Экалагічнай акадэміі, ганаровага члена міжнароднай акадэміі навук.

ЛІТАРАТУРА
731. Прыгаўка : [вёска ў Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 440—441.
732. Прыгаўка : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 689.