ПРУДОК
ПРУДОК – вёска ў Краснабудскім сельскім Савеце. У 1816 г. ў Чэрыкаўскім павеце, уласнасць памешчыка, 13 двароў, 77 жыхароў. У 1873 г. заснавана сукнавальня. У 1897 г. ў Крычаўскай воласці Чэрыкаўскага павета, 9 двароў 54 жыхары. Меліся вадзяны млын і сукнавальня. У 1909 г. 8 двароў, 38 жыхароў. 3 26.4.1919 г. ў Чэрыкаўскім павеце Гомельскай губерніі РСФСР. 3 20.8.1924 г. ў Крычаўскім, з 24.9.1926 г. ў Міхеевіцкім сельсаветах Крычаўскага раёна Калінінскай, з 9.6.1927 г. да 23.7.1930 г. Магілёўскай акруг БССР, з 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. У 1930 г. арганізаваны калгас «Ударнік», які з 1933 г. абслугоўвала Крычаўская МТС. У Вялікую Айчынную вайну з жніўня 1941 г. да 30.9.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. За 0,3 км на Паўночны Захад ад вёскі гітлераўцы загубілі звыш 1200 савецкіх грамадзян – вязняў Крычаўскага лагера смерці, партызан і дзяцей-заложнікаў (каля 100 чал.). У ліку пакараных удзельнікі Крычаўскага антыфашысцкага падполля вядомы савецкі спявак А. І. Акаёмаў і галоўны хормайстар Маскоўскай філармоніі Г. П. Лузенін. У 1982 г. на месцы іх гібелі пастаўлены помнік, гарыць Вечны агонь. 3 16.7.1954 г. ў Краснабудскім сельскім Савеце. 3 25.12.1962 г. да 6.1.1965 г. ў Клімавіцкім раёне. У 1986 г. 33 гаспадаркі, 53 жыхары, у складзе саўгаса «Крычаўскі» (цэнтр – в. Красная Буда). У 2007 г. 23 гаспадаркі, 53 жыхары.
За 0,8 км на паўночны усход ад вёскі размешчана радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу (разведаныя запасы 276 тыс. м3).
ЛІТАРАТУРА
716. Мельнікаў, М. І назвалі вёску... : [Прудок] / М. Мельнікаў // Ленiнскi клiч. – 1975. – 29 ліпеня.
717. Могилевская епархия : ["Светлый колодец", или "Святая крыница" в д. Прудок Кричевского района] // Святыни Беларуси : православный календарь 2011. – Минск, 2010. — С. 163.
718. Прудок : [вёска ў Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 439—440.
719. Прудок : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 702.
720. Прудоцкае радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. / рэдкалегія : І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск, 1983—1986. — Т. 4 : Недалька – Стаўраліт. — 1985. — С. 262.
721. Радзько, А. Гісторыя вёскі Прудок / А. Радзько // Ленiнскi клiч. – 1995. – 21 чэрвеня.
722. Святые источники Беларуси : [легенда о "Светлом колодце", или "Святой кринице" в д. Прудок Кричевского района] // Газета пенсионера. – 2014. — № 24 (июнь). — С. 13.
723. Скоробогатов, А. Светлая криница : [светлый колодец в д. Прудок Кричевского района] / А. Скоробогатов // Могилевская правда. – 2006. – 17 марта. – С. 14.
724. Тышкевич, Н. Живая вода Беларуси : самые известные целебные источники : [в Кричевском районе д. Прудок, "Светлый колодец", или "Святая криница"] / Н. Тышкевич // Гаспадыня. – 2016. — № 4. — С. 33.