ПРУСІНА

     ПРУСІНА – вёска ў Бацвінаўскім сельскім Савеце. Паводле пісьмовых крыніц вядома з 18 ст. У 1737 г. еяло ў ВКЛ, дзейнічала царква. У 1779 г. ў Крычаўскім старостве Клімавіцкага павета, 24 двары, 158 жыхароў, уласнасць памешчыка. У 1781 г. цэнтр староства ў Чэрыкаўскім павеце, дзяржаўная уласнасць. У 1811 г. 50 двароў, 182 жыхары мужчынскага полу, уласнасць памешчыка. Непадалёку быў маёнтак, гаспадару якога ў 1862 г. належала 596,5 дзесяцін зямлі. У 1876 г. згадваецца яшчэ адзін маёнтак, гаспадар якога валодаў 231 дзесяцінамі зямлі. Дзейнічала школа граматы (адкрыта не пазней 1880). У 1897 г. в. Прусін (53 двары, 363 жыхары), заезны дом (1 двор, 7 жыхароў), фальварак Прусін (ён жа Паўладар, 1 двор, 4 жыхары) і яшчэ адзін фальварак Прусін (1 двор, 10 жыхароў). У 1900 г. адкрыта школа (народнае вучылішча),  у якой у 1907 г. навучалася 69 хлопчыкаў і 6 дзяўчынак. У 1909 г. в. Прусін 1 (19 двароў, 148 жыхароў) і Прусін 2 (33 двары, 260 жыхароў) у Камаровіцкай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерніі. Побач былі 2 маёнткі (2 двары, 8 жыхароў).  3 26.4.1919 г. ў Чэрыкаўскім павеце Гомельскай губерніі РСФСР. 3 20.8.1924 г. ў Бацвінаўскім сельскім Савеце Крычаўскага раёна Калінінскай, з 9.6.1927 г. да 23.7.1930 г. Магілёўскай акруг БССР, з 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. На базе дарэвалюцыйнай створана працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1925 г. было 40, у 1926 г. – 56 вучняў з вёсак Прусіна, Масціцкая Слабада, пасёлак Луч  і навакольных хутароў. Дзейнічаў гурток па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. У 1931 г. арганізаваны калгас «Бязбожнік», які ў 1932 г. аб'ядноўваў 53 гаспадаркі, абслугоўваўся Крычаўскай МТС. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 1.10.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На фронце загінулі 6 вяскоўцаў. 3 25.12.1962 г. па 6.1.1965 г. ў Мсціслаўскім раёне. У 1986 г. 28 гаспадарак, 63 жыхары, у складзе калгаса «Звязда» (цэнтр – в. Бацвінаўка). У 2007 г. 16 гаспадарак, 29 жыхароў. У 2016 г. 18 жыхары.
     Радзіма Макаранкі Міхаіла Сяргеевіча (мастак).

ЛІТАРАТУРА
725. Болдовский, А. Гвардии сержант : [Степан Дмитриевич Самусев, слесарь-ремонтник Кричевского цементного завода, уроженец д. Прусино Кричевского района] / Александр Болдовский // Болдовский, А. Ветераны : в 3 кн. / Александр Болдовский. – Могилев, 2009. — Кн. 1. Победили врага и разруху. — С. 176—178.
726. Гавриленко, А. "Никто не забыт, ничто не забыто" : [открытие памятника воинам, умершим в военном госпитале, в д. Прусино] / А. Гавриленко // Ленінскі клiч. – 2009. – 11 лістапада. – С. 1.
727. Гавриленко, А. Село манило к себе... / А. Гавриленко // Белорусская нива. – 2008. – 14 октября. – С. 2.
728. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХIII cтст. / А. А. Мяцельскі. – 2-е выданне, выпраўленае. – Мінск : Беларуская навука, 2014. – С. 210, 272, 282, 636.
У тэксце ёсць згадка пра в. Прусіна.
729. Прусіна : [вёска ў Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 440.
730. Прусіна : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 682.