ПУШКАРЫ
ПУШКАРЫ – пасёлак у Касцюшкавіцкім сельскім Савеце. Заснаваны ў 1920-я г. на былых памешчыцкіх землях. У 1930-я г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 10 двароў, 53 жыхары. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 30.9.1943 г. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У верасні 1943 г. гітлераўцы поўнасцю спалілі пасёлак. Пасля вайны адбудаваны. У 1986 г. 7 гаспадарак, 12 жыхароў, у складзе калгаса «Запаветы Леніна» (цэнтр – в. Сакольнічы). У 2007 г. 2 гаспадаркі, 2 жыхары. У 2016 г. 2 жыхары.
ЛІТАРАТУРА
733. Мельнікаў, М. Крычаўскія пушкары : [паходжанне назвы вёскі Пушкары] / М. Мельнікаў // Магiлёўская праўда. – 1970. – 27 лютага.
734. Мельнікаў, М. Крычаўскія пушкары : [старонкі гісторыі] / М. Мельнікаў // Ленiнскi клiч. – 1969. – 20 снежня.
735. Пушкары : [пасёлак у Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 441.
736. Пушкары : [пасёлак] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 689.
737. Шевцов, П. Белорусские пушкари : исторические этюды : [с упоминанием Кричева] / П. Шевцов // Советская Белоруссия. – 1986. – 10 января; 11 января; 12 января.