РАТНАЯ
РАТНАЯ – вёска ў Бацвінаўскім сельскім Савеце. Паводле пісьмовых крыніц вядома з 18 ст. У 1780 г. ў Чэрыкаўскім павеце Магілёўскай губерніі, 7 двароў, 40 жыхароў. У 1858 г. 7 двароў, 44 жыхары, уласнасць памешчыка. У 1897 г. веска ў Беліцкай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерніі, 10 двароў, 94 жыхары. У 1909 г. 19 двароў, 86 жыхароў. 3 26.4.1919 г. ў Чэрыкаўскім павеце Гомельскай губерніі РСФСР. 3 20.8. 1924 г. ў Бацвінаўскім сельскім Савеце Крычаўскага раёна Калінінскай, з 9.6.1927 г. да 23.7.1930 г. Магілёўскай акруг БССР, з 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. У 1926 г. 23 двары, 125 жыхароў. У 1931 г. арганізаваны калгас «Камсамолец». У 1940 г. ў вёсцы 31 двор, 169 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 1.10.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У маі 1942 г. партызаны атрада «Чапай» разграмілі ў вёсцы паліцэйскі ўчастак. Гітлераўцы спалілі 27 двароў, загубілі 2 жыхароў. На фронце загінулі 4 вяскоўцы. 3 25.12.1962 г. да 6.1.1965 г. ў Мсціслаўскім раёне. У 1986 г. 15 гаспадарак, 32 жыхары, у складзе калгаса «Перамога» (цэнтр – в. Асавец). У 2007 г. 6 гаспадарак, 11 жыхароў. У 2016 г. 8 жыхароў.
ЛІТАРАТУРА
738. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХIII cтст. / А. А. Мяцельскі. – 2-е выданне, выпраўленае. – Мінск : Беларуская навука, 2014. – С. 282, 647.
У тэксце ёсць згадка пра в. Ратная.
739. Пішчулін, А. З гісторыі адной вёскі : [Ратная] / А. Пішчулін // Крычаўскае жыццё. – 2010. – 30 красавика. – С. 9.
740. Ратная : [вёска ў Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 441.
741. Ратная : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 683.