РЭПІШЧА

     РЭПІШЧА – вёска ў Бацвінаўскім сельскім Савеце. Заснавана ў сярэдзіне 1930-х г. перасяленцамі з бліжэйшых хутароў. У 1940 г. 23 двары, 95 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 1.10.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У верасні 1943 г. гітлераўцы поўнасцю спалілі вёску, загубілі 2 жыхароў. Пасля вайны адбудавана. У 1962—65 гг. у Мсціслаўскім раёне. У 1986 г. 13 гаспадарак, 19 жыхароў, у скла­дзе калгаса «Звязда» (цэнтр – в. Бацвінаўка). У 2007 г. 7 гаспадарак, 8 жыхароў. У 2016 г. 5 жыхароў.

ЛІТАРАТУРА
742. Далецкий, В. Живая память : [воспоминания о войне В. К. Дмитриченко, жителя д. Репище] / В. Далецкий // Кричевская жизнь. – 2016. — 7 мая. — С. 7.
743. Далецкий, В. Наказ Василия Кирилловича : [про ветерана Великой Отечественной войны из д. Репище В. К. Дмитриченко] / Владимир Далецкий // Кричевская жизнь. – 2014. — 27 верасня. — С. 2.
744. Далецкий, В. Нет срока давности : [воспоминания ветерана Великой Отечественной войны В. К. Дмитриченко] / Владимир Далецкий // Кричевская жизнь. – 2016. — 13 студзеня. — С. 2.
745. Ивкина, Т. "Загляните в наш райский уголок" : [д. Репище] / Т. Ивкина // Ленiнскi клiч. – 2007. – 11ліпеня. – С. 2.
746. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХIII cтст. / А. А. Мяцельскі. – 2-е выданне, выпраўленае. – Мінск : Беларуская навука, 2014. – С. 50.
У тэксце ёсць згадка пра в. Рэпішча.
747. Рэпішча : [вёска ў Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 441.
748. Рэпішча : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С.32, 683.
У тэксце згадваецца пра археалагічны помнік каля в. Рэпішча.