САРОЧЫНА
САРОЧЫНА – былая вёска ў Маляціцкім сельскім Савеце. Паводле пісьмовых крыніц вядома з 17 ст. У 1643 г. ў ВКЛ, с. Сарочын, уласнасць памешчыка. У 1816 г. ў Чэрыкаўскім павеце, 8 двароў, 20 жыхароў, у 1847 г. ў складзе маёнтка Слабут Чэрыкаўскага павета, 34 жыхары, гаспадар маёнтка меў у 1850 г. ў вёсках Сарочына і Слабуты 20 дзесяцін зямлі. У 1897 г. ў Маляціцкай воласці Чэрыкаўскага павета, сяло (27 двароў, 212 жыхароў) і хутар (1 двор, 14 жыхароў). У 1909 г. ў сяле 35 двароў, 216 жыхароў, на хутары 1 двор, 1 жыхар. 3 26.4.1919 г. ў Чэрыкаўскім павеце Гомельскай губерніі РСФСР. 3 20.8.1924 г. ў Маляціцкім сельскім Савеце Крычаўскага раёна Калінінскай, з 9.6.1927 г. да 23.7.1930 г. Магілёўскай акруг БССР, з 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. У 1920 г. адкрыта працоўная школа 1-й ступені, для якой у 1927 г. пабудавана памяшканне. У 1926 г. 45 двароў, 238 жыхароў. Дзейнічаў гурток па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. У 1930 г. арганізаваны калгас «Савецкая Беларусь», які ў 1932 г. аб'ядноўваў 16 гаспадарак. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 1.10.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 16 вяскоўцаў загінулі на фронце. Іх імёны ўвекавечаны на помніку землякам у в. Маляцічы. У 1962—65 гг. у Мсціслаўскім раёне. У 1986 г. 4 гаспадаркі, 6 жыхароў, у складзе калгаса «Запаветы Леніна» (цэнтр — в. Маляцічы). Радзіма воіна-інтэрнацыяналіста А. Юрчанкі.
ЛІТАРАТУРА
800. Гавриленко, А. Памяти земляка : [уроженца д. Сорочино, воина-интернационалиста О. А. Юрченко] / А. Гавриленко // Магілёўскія ведамасцi. – 2003. – 3 красавіка. – С. 4.
801. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХIII cтст. / А. А. Мяцельскі. – 2-е выданне, выпраўленае. – Мінск : Беларуская навука, 2014. – С. 35, 282, 648.
У тэксце ёсць згадка пра в. Сарочына.
802. Сарочына : [былая вёска ў Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 443.
803. Сарочына : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 699.
804. Шепшелева, В. Парень из Сорочино : [увековечение памяти воина-интернационалиста Олега Юрченко] / В. Шепшелева // Ленінскі клiч. – 2009. – 14 лютага. – С 2.