САСНОЎСКІ
САСНОЎСКІ – пасёлак у Касцюшкавіцкім сельскім Савеце. Заснаваны ў 1930-я г. перасяленцамі з бліжэйшых хутароў, уваходзіў у Паланіцкі сельскі Савет Крычаўскага раёна. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 1.10.1943 г. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 3 24.6.1960 г. ў Касцюшкавіцкім сельскім Савеце. У 1986 г. 10 гас¬падарак, 26 жыхароў, у складзе калгаса імя XXII з'езда КПСС (цэнтр – в. Бель). У 2007 г. 7 гаспадарак, 10 жыхароў.
ЛІТАРАТУРА
805. Сасноўскі : [пасёлак у Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 443.
806. Сасноўскі : [пасёлак] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 690.